Грамадства11

Гродзенскіх актывістаў прысудзілі да штрафаў за акцыю супраць інтэграцыі з Расіяй

Сяргей Верамеенка атрымаў штраф у 30 базавых (765 рублёў), Вадзім Саранчукоў — 25 (637, 5 рублёў), Ежы Грыгенча і Уладзімір Арцыман — па 10 (255 рублёў). Іх судзілі за акцыю супраць з інтэграцыі Беларусі і Расіі, якая прайшла 15 снежня на Старым мосце. Тады актывісты сталі ў жывы ланцуг, прынеслі плакаты (у тым ліку з цытатамі Лукашэнкі аб саюзе) і бел-чырвона-белыя сцягі, а яшчэ адправілі караблік з рэзалюцыяй ў Расію. Дазвол у гарвыканкама на акцыю не запытвалі, піша Hrodna.life.

Грыгенчу і Арцымана судзілі па ч.1 арт.23.34 КаАП РБ — «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў». Саранчукова і Верамеенка — па ч.3 арт.23.34 КаАП РБ — тое ж дзеянне, учыненае паўторна на працягу года. Дарэчы, Арцыман і Саранчукоў — экс-кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Саранчукова судзілі ў судзе Кастрычніцкага раёна, астатніх — у судзе Ленінскага раёна. У Ленінскім судзе актывістаў падзялілі. Суддзямі былі Бубенчык, Козел і Гурын.

Разгляд судовых спраў прайшоў хутка: ад 10 да 20 хвілін. Ва ўсіх былі сведкі з міліцыянтаў у цывільным, якія вялі відэаздымку на акцыі. Суддзя Бубенчык сказаў, што Верамеенка, удзельнічаючы ў акцыі, «публічна выказваў стаўленне да грамадска-палітычнага жыцця». Ежы Грыгенча сцвярджае, што адзін з яго сведак — Хвалько — хлусіць: той кажа, што ў Ежы быў плакат, калі ён трымаў толькі сцяг.

Актывісты кажуць, што дзейнічалі ў рамках арт.57 Канстытуцыі — «Абарона Рэспублікі Беларусь — абавязак і свяшчэнны доўг грамадзяніна Рэспублікі Беларусь».

Актывісты не атрымлівалі позваў аб тым, каб з’явіцца ў РАУС. Іх чакалі раніцай пад пад’ездам. Арцымана і Саранчукова затрымалі, калі яны вялі дзяцей у дзіцячы садок. Верамеенка — калі ён з жонкай ехаў на працу. Калі трох актывістаў затрымалі, Грыгенчы патэлефанавалі і папрасілі спусціцца. Пасьля затрыманьня працэс праходзіў у рамках дзеючага заканадаўства, кажуць актывісты.

Гродзенцы кажуць, што для іх гэта не стала нечаканасцю. Яны звязваюць затрыманні ў тым ліку з сённяшняй акцыяй пратэсту ў Мінску, на якую яны нібыта маглі паехаць.

Актывісты будуць абскарджваць рашэнні ў абласным судзе.

Мікалай Салянік, які апублікаваў у сябе на старонцы ў Фэйсбуку запрашэнне на акцыю, пакуль знаходзіцца дома. Ён кажа, што ў яго пад домам таксама дзяжурыць міліцыя, але ён пакуль не плануе выходзіць.

Каментары1

Цяпер чытаюць

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Усе навіны →
Усе навіны

За што людзі любяць Беларусь?13

У Вялікабрытаніі і Францыі ультраправыя сілы ў чаканні выбараў стараюцца адмежавацца ад Пуціна12

У Мінску расіяне адкрываюць італьянскі рэстаран4

Праз КПП на беларуска-ўкраінскай мяжы ў Маларыцкім раёне штодня праходзяць дзясяткі людзей1

Комік Сабураў, якому забаранілі ўезд у Расію, раней падтрымліваў вайну7

Ва ўрадзе вызначылі, як будуць запускаць «брэнд беларускай жанчыны»6

У Баварыі паліваюць дарогі агурковым расолам. Навошта?4

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем9

Жыхар Гомеля паабяцаў перадаць пасылку на 10 тысяч рублёў, але з’еў з яе ўсе прадукты4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць