Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай
І ў адказ пералічыў памылкі Офіса Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская назвала План Перамога — праект, якім займаўся былы сілавік Аляксандр Азараў і «Байпол», — памылкай. Азараў адказаў на гэтыя словы.
«Ці стаў бы я каментаваць меркаванне трактарыста ці даяркі аб тым, што карціна Сальвадора Далі «непрыгожая»? Не.
Таму што гэта іх асабістае меркаванне, і яны не з’яўляюцца спецыялістамі ў галіне мастацтвазнаўства.
Ці стаў бы я каментаваць словы хатняй гаспадыні Ціханоўскай, якая выхоўвае дваіх дзяцей, аб тым, што План Перамога — памылка?
Таксама не. З той жа прычыны.
Але сёння — іншы выпадак.
Самаабвешчаная на другі тэрмін «псеўдалідарка», якая працягвае гаварыць ад імя ўсіх беларусаў, публічна заяўляе, што План Перамога — гэта памылка. Вось гэта — ужо нагода пакінуць свой каментарый», — піша Азараў у фэйсбуку.
Ён сцвярджае, што План Перамога — «адзіная створаная і прызнаная самім жа рэжымам для яго пагроза». Зліву даных бота, па словах Азарава, не было.
«План Перамога — гэта сілавы сцэнарый змены ўлады. Менавіта яго спалохаліся бяззубыя палітычныя эліты Бруселя. Таму што ў іх першапачаткова не было мэты рэальна адхіляць Лукашэнку ад улады. У гэтай канфігурацыі Ціханоўская — усяго толькі зручны раздражняльнік рэжыму, інструмент, за ўтрыманне якога плацяць тыя ж самыя эліты», — піша Азараў.
Словы Ціханоўскай пра памылку Плана Перамога Азараў успрымае як камень у бок «Байпола» і яго асабіста, бо ён «нязручны».
«Мяркуючы па ўсім, Ціханоўская дагэтуль не можа мяне «адпусціць». Не ведаю, радавацца гэтаму ці не. (…)
Факт застаецца фактам: усё, чым сістэмна займаўся офіс Ціханоўскай апошнія тры гады — гэта раскол дэмакратычнага руху. Скандалы. Правакацыі. Дыскрэдытацыя апанентаў. Дайшло да таго, што намаганнямі «сваіх адэптаў» быў дыскрэдытаваны нават уласны муж», — заявіў Азараў.
І назваў пяць памылак Офіса. Гэта справа Чорнай кнігі Беларусі, узлом бота «Беларускага Гаюна», сумесная акцыя Офіса і «Белпола», калі па відэаэкранах у Беларусі ўключылі выступ Ціханоўскай (бо некалькіх чалавек арыштавалі і звольнілі) і пашпарт Новай Беларусі («тут пытанні тычацца магчымага парушэння патрабаванняў агульнаеўрапейскага рэгламенту па абароне персанальных даных GDPR (вядомага ў Польшчы як RODO), а таксама фінансавай празрыстасці»).

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары
Згодзен, гэта не памылка, гэта злачынства!
Дазволю сабе ў той жа логіцы пералічыць памылкі Азарава: напад расеі на Украіну, дыверсіі на польскай чыгунцы, перамога Трампа на выбарах, цыклон Улі, рассылка ў бот плана Перамогі заклікаў галасаваць за Азарава.
Впрочем по-пацански ты рассуждаешь независимо от наличия бороды.