Жонка расійскага мільярдэра здзейсніла самагубства ў ІЧУ. У смерці яна абвінаваціла мужа
У ізалятары часовага ўтрымання горада Істра скончыла жыццё самагубствам 46‑гадовая Алія Галіцкая — былая жонка экс-топ-менеджара «Альфа-банка» і заснавальніка венчурнага фонду Almaz Capital Аляксандра Галіцкага.

Трагедыя здарылася праз суткі пасля таго, як суд арыштаваў яе паводле абвінавачання ў вымагальніцтве каласальнай сумы ў былога мужа.
Як паведаміла праваабаронца Ева Меркачова, Алія знаходзілася ў камеры ІЧУ адна. Жанчына пакінула перадсмяротную запіску, у якой наўпрост абвінаваціла ў сваёй смерці былога мужа-мільярдэра.
Канфлікт паміж былым мужам і жонкай перайшоў у драматычную плоскасць пасля іх разводу ў сакавіку 2025 года. Сцвярджалася, што Алія патрабавала ў Галіцкага 150 мільёнаў даляраў, пагражаючы апублікаваць кампрамат на бізнэсмена. У выніку яе кінулі ў ІЧУ.
У пары засталіся дзве дачкі. «Не ведаю, як ён будзе з гэтым жыць, як патлумачыць дзецям, чаму іх маці апынулася пад вартай, а потым там наклала на сябе рукі», — напісала праваабаронца Ева Меркачова.
Аляксандр Галіцкі вядомы як буйны гулец на рынку венчурных інвестыцый і былы член рады дырэктараў «Альфа-банка», які пакінуў пасаду ў 2022 годзе пасля ўвядзення санкцый супраць Міхаіла Фрыдмана і Пятра Авена.
Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары