Грамадства44

Гісторыя пра рудога сабаку, у якой павінен быць шчаслівы фінал ФОТЫ

Рыжуля, Роксі, Сабачка з прыпынка Фестывальны… Як толькі не называлі гэтага рудога сабачку, гісторыя якога пачалася некалькі месяцаў таму.

Адкуль у Маладзечне з’явіўся гэты цуд, невядома. Хутчэй за ўсё маленькага рудога сабачку нейкія «добрыя» людзі проста выкінулі як непатрэбную рэч. 

Спачатку гэты маленькі цуд трапіў на мясцовую аграсядзібу. Сабачка так удала спраўляўся з коньмі, вадзіў іх на пашу, што, здавалася, вось прызванне гэтага маленькага метэора.

Але на тое ён і метэор. Аднойчы, відаць, Рыжулі стала сумна на аграсядзібе і яна пабегла шукаць сабе іншы дом.

Пасля ўжо валанцёры прыгадвалі, што бачылі яе ў горадзе, што сабачка бегаў услед за людзьмі, зазіраў у вочы і пытаўся: «Ну што, возьмеце да сябе? Я харошы».

Рыжулю ніхто не заўважаў.

І вось аднойчы ўжо халоднай восеньскай раніцай плач Рыжулі пачулі ўсе пасажыры ранішніх электрычак на прыпынку Фестывальны, што ў Маладзечне. Рыжуля не магла наступаць на лапку, лапка была ўся ў крыві. Расказвалі, што нейкі мужчына пабег у аптэку, узяў бінт і заматаў хворую лапку Рыжулі.

Рыжуля плакала, скуголіла. Ляжала на Фестывальным да самага вечара і чакала дапамогі. І, на яе шчасце, дачакалася. Валанцёрка дабрачыннай арганізацыі «Шанс на жыццё» забрала Рыжулю і адвезла ветэрынару. Ветэрынар сказаў, што, відаць, на лапку Рыжулі наехала машына. Тры пальчыкі з лапкі давялося выдаліць.

Рыжулю забрала да сябе валанцёр. І ўжо там, у цеплыні і бяспецы, Рыжуля, якой далі імя Роксі, хутка ішла на папраўку.

Валанцёры звязваліся з гаспадарамі аграсядзібы, дзе Роксі жыла да бяды, што з ёй здарылася, але там прызнаваць яе сваёй адмовіліся. 

«Яна прыбілася да нас, пасля збегла. Гэта не наш сабака», — адказалі валанцёрам. 

Лапка зажывала. Роксі стэрылізавалі. Яна зноў стала жвавай і актыўнай. Сабака прызвычаіўся да таго, што на лапцы не хапае пальчыкаў. І цяпер нават не кульгае. 

Здавалася б, вось ён шчаслівы канец. Але ў гэтай гісторыі не хапае эпілогу, пра тое, як шчаслівая Роксі сустрэла нарэшце свайго шчаслівага гаспадара.

Роксі няма яшчэ і годзіка. Яна паслухмяная, вясёлая, добрая дзяўчынка. Ужываецца з іншымі сабакамі. Любіць дяцей. А памерам будзе прыкладна да калена.

Дапісаць гэтую гісторыю проста.

Тэлефануйце + 375291811216 і прыязджайце за сваім рудым шчасцем.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах6

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах

Усе навіны →
Усе навіны

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы4

«Ключавое правіла — не геройстваваць». Беларуска маржуе на польскай Балтыцы, каб справіцца з дэпрэсіяй4

ЗША захапілі яшчэ адзін танкер расійскага ценявога флоту15

«Вы пачынаеце стагнаць, лухту розную гнаць» — філосаф Мацкевіч павучаў блогера Пятрухіна13

Беларускія пашпарты збіраюцца даваць за інвестыцыі6

Падчас снегападу мінскія таксісты паднялі цэны ў два-тры разы4

Назвалі імёны двух рэцыдывістаў, якія прэсуюць вязняў у гродзенскай турме12

У Беларусі існуюць пенсіі, якія можна перадаваць у спадчыну3

Летні саміт G7 перанясуць, каб даць Трампу адсвяткаваць юбілей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах6

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць