Беларусь абмяжоўвае ўвоз птушкі з Люблінскага ваяводства Польшчы з-за птушынага грыпу, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле інфармацыі Сусветнай арганізацыі па ахове здароўя жывёл, на тэрыторыі Люблінскага ваяводства зарэгістраваны выпадак захворвання птушак на высокапатагенны грып. У сувязі з гэтым ад 5 студзеня ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з дадзенага рэгіёну жывой птушкі, інкубацыйнага яйка, дзікіх, заапаркавых і цыркавых адчувальных жывёл, мяса птушкі, яечнага парашку, меланжу, альбуміну і іншых харчовых прадуктаў перапрацоўкі курынага яйка, пуху і пяра, паляўнічых трафеяў (птушыную дзічыну), іншай прадукцыі.
Прыпыняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз названых тавараў у Беларусь.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары