Вызначыўся першы фіналіст Каляднага турніру. І вы яго цудоўна ведаеце
Расійскія хакеісты сталі першымі фіналістамі Каляднага турніру сярод аматараў на прыз кіраўніка краіны.
Сёння ў першым паўфінале расіяне перамаглі Фінляндыю 5:2.
Другі фіналіст вызначыцца вечарам, калі каманда Лукашэнкі згуляе са зборнай ААЭ. Тут, здаецца, у Эміратаў без шанцаў.
Фінал — 7 студзеня а 19-й.
Калядны турнір праводзіцца ў 16-ы раз. Каманда Лукашэнкі перамагала 12 разоў, Расія тройчы, прычым апошні раз у 2015-м.
Як будзе гэтым разам? Як вы думаеце?
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары