На плошчы Леніна ў Брэсце днём 26 студзеня зноў кармілі галубоў і збіралі подпісы
У чарговую нядзелю на плошчы Леніна сабралася каля 150 актывістаў барацьбы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам, паведамляе Брэсцкая газета.
У Брэсце на плошчы Леніна апоўдні ў нядзелю 26 студзеня традыцыйна на кармленне галубоў сабраліся актывісты барацьбы супраць акумулятарнага завода недалёка ад абласнога цэнтра. У гэты раз іх было каля 150 чалавек.
Актывісты збіралі подпісы пад заявай у Брэсцкі гарвыканкам са сваімі патрабаваннямі аб недапушчэнні працы завода АКБ паблізу горада.
Сустрэча актывістаў на цэнтральнай плошчы Брэста традыцыйна скончылася прагулкай па горадзе.
Каментары