Улада2020

На Бангалор толькі пад расстрэлам

Лідэры Партыі БНФ агучылі, як ідзе падрыхтоўка да Дня Волі.

Лідэры Партыі БНФ агучылі, як ідзе падрыхтоўка да Дня Волі.

Заяўку на правядзенне акцыі аргкамітэт падаў яшчэ 4 лютага, але Мінгарвыканкам пакуль адказу не даў.

Старшыня партыі Лявон Баршчэўскі зазначыў, што партыя спадзяецца «на добрую волю ўлады», і акцыя будзе дазволеная. Ён таксама падкрэсліў, што за 20 год правядзення Дня Волі ніводны чалавек не быў крануты па віне Партыі БНФ, усе правакацыі былі выключна з боку ўладаў.

Вінцук Вячорка дадаў пра тое, што 25 Сакавіка «шматлікія міжнародныя партнёры» будуць адсочваць правядзенне акцыі.

На сустрэчы з журналістамі прадстаўнікі Партыі БНФ падкрэслівалі, што праз месяц (13 красавіка) сканчаецца тэставы тэрмін для беларускіх уладаў, дадзены Еўропай.

«На дадзены момант сітуацыя на нулі, калі не сказаць, што ў мінусе. У краіне пяць палітвязняў, з’явіліся новыя формы рэпрэсій: палітычных актывістаў незаконна прызвалі ў войска, людзей звальняюць з працы, адлічваюць з універсітэтаў», — паведаміў спадар намеснік старшыні партыі Вінцук Вячорка.

Сёлетняя акцыя 25 Сакавіка (угодкі абвяшчэння незалежнасці БНР), будзе несці палітычны і сацыяльны характар: пратэсты супраць сацыяльнай палітыкі ўраду і супраць зняволення палітычных актывістаў. Лозунгам гэтага году абраны «За праўду, за справядлівасць, за свабоду!»

Намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч паведаміў, што сёлета арганізатары чакаюць больш людзей, чым у папярэднія гады.

«З’явіліся новыя чыннікі, якія павінны паспрыяць актыўнасці людзей. Гэта лібералізацыя ў палітыцы ўлады, а таксама пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў кожнай беларускай сям’і»,
— растлумачыў ён.

У бліжэйшыя дні распачнецца інфармацыйная кампанія па правядзенні акцыі. Спадар Івашкевіч паведаміў, што ў гэтым годзе акцэнт робіцца на актыўнасць і асабістую ініцыятыву актывістаў партыі. «Раней мы мелі сотні тысяч налепак, але людзі атрымлівалі стабільны заробак і не разумелі, чаму ім трэба ісці на Плошчу.

У гэтым годзе мы пазбаўленыя такіх магчымасцей, аднак людзей моцна прыціснула эканамічная сітуацыя,
таму яны павінны стаць больш актыўнымі. Напрыклад, працаўнікі МАЗу атрымалі заробак на 30‑50% менш, чым у папярэдні месяц».

Цяпер аргкамітэт чакае афіцыйнага адказу ад Мінгарвыканкама.

Але лідэры партыі БНФ адназначна сцвярджаюць, што ні ў якім выпадку не прымуць ранейшы варыянт ад уладаў:
ісці ад Акадэміі навук у бок да плошчы Бангалор. «Мы нават у заяве напісалі: «Бангалор не прапаноўваць!», — кажа старшыня партыі.

Салідарнасць у арганізацыі мерапрыемства адкрыта выказалі Аб’яднаная грамадзянская партыя, БХД, ініцыятыва «Еўрапейская Беларусь», «Малады Фронт», «Народная грамада».

«Ад кіраўніцтва Руху за Свабод» і яго лідэра Аляксандра Мілінкевіча жаданняў і зваротаў на ўдзел у акцыі пакуль не паступіла», — укруціў Лявон Баршчэўскі.

Нагадаем, што ў пададзенай у Мінгарвыканкам заяўцы казалася пра збор а 18-й гадзіне 25 Сакавіка на пляцоўцы перад будынкам Прэзідыуму Акадэміі навук, шэсце праспектам да Кастрычніцкай плошчы.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю14

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Вячорка: Яшчэ не ўсе палітвязні прайшлі мяжу

Пяць расійскіх дронаў ляцелі прамым курсам на базу НАТА ў Польшчы5

Мікола Статкевіч доўга быў адзін у нейтральнай зоне на мяжы, а пасля знік ФОТЫ5

Аб'яўлены збор на падтрымку вызваленых палітвязняў8

Польшча разгортвае на мяжы з Беларуссю 40 тысяч вайскоўцаў2

Поўны спіс 52 вызваленых палітвязняў12

Журналіст Манцэвіч, блогеры Казлоў і Вінаградаў, палітык Кучук. паплечнікі Аўтуховіча і Статкевіча. Хто яшчэ з палітвязняў вызваліўся сёння?2

Ціск Польшчы даў вынік: на свабоду масава выйшлі журналісты «Белсата». Але пакуль не Пачобут8

ФОТА з беларуска-літоўскай мяжы проста зараз. Найхутчэй, у кадры Мікола Статкевіч12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю14

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць