Улада88

Снапкоў паедзе паслом у Кітай замест Рудага

Фота Сяргея Гудзіліна

Новым паслом Беларусі ў КНР стаў Мікалай Снапкоў, які займаў раней пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Пры яго прызначэнні кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што ў Мікалая Снапкова выдатныя адносіны з кіраўніцтвам КНР.

— Вядома, адыход з Адміністрацыі прэзідэнта чалавека, які вельмі добра ведае работу ўрада, практычную працу (папрацаваў у галіне), гэта будзе на першым часе, прынамсі, страта прыстойная. Я разумею гэта. Але выбару іншага ў нас няма. У Мікалая Генадзевіча выдатныя адносіны з кіраўніцтвам Кітайскай Народнай Рэспублікі: яго ведаюць усе — пачынаючы ад Сі Цзіньпіна і заканчваючы чыноўнікамі ў Міністэрстве замежных спраў. Кітай — гэта сур'ёзны прыярытэт нашай краіны. Мы ўсё больш і больш абапіраемся на дапамогу Кітая. Гэта не толькі пра будаўніцтва перспектыўных прадпрыемстваў у нашай краіне, крэдытаванне, але і пра рынак Кітая, які адкрыты для нас настолькі, наколькі мы можам туды ўвайсці.

Лукашэнка дадаў, што Мікалай Снапкоў курыраваў гэты кірунак і вельмі добра яго ведае:

— Я, шчыра кажучы, разлічваю, што мы ажыццявім сапраўдны прарыў на працягу вашай працы там.

Колькі вы там будзеце працаваць — гэта залежыць ад вас: рэалізуеце задачы за год, значыць праз год вернецеся ў краіну. Важны вынік. Вы добра ведаеце мае патрабаванні ў гэтым плане і ведаеце, што такое Кітай. Вельмі важныя задачы ў нас стаяць па развіцці адносін з гэтай вельмі сяброўскай для нас краінай. Гіганцкай краінай. Я проста часам думаю: гэта шчасце для нас, што мы ў свой час правільна выбралі курс на сяброўства з Кітаем, калі ён яшчэ не быў такім, які ён ёсць цяпер. Тады ён толькі на ногі ўставаў. Але там трэба вельмі сур'ёзна працаваць, упівацца сваімі поспехамі нельга.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, КНР, РФ, ЕС — гэта «монстры», з якімі за шчасце лічаць супрацоўнічаць любыя дзяржавы. Для нас, як для краіны з экспартаарыентаванай эканомікай, гэта вельмі важна.

— Галоўнае — пытанні эканомікі, развіццё гандлёва-эканамічных сувязяў. Усё астатняе ў нас у супрацоўніцтве з Кітаем, як і з іншымі краінамі — той жа Расіяй, Еўрасаюзам, ЗША, — у нас гэта ёсць. Трэба гэты палітыка-дыпламатычны дом паставіць на трывалы падмурак.

Аляксандр Лукашэнка таксама дадаў: на наступным тыдні Мікалай Снапкоў яшчэ сур'ёзна папрацуе ў Адміністрацыі прэзідэнта.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць