Афіша11

З 21 лютага ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі працуе выстава, прысвечаная беларускай лацінцы

З 21 лютага 2020 г. у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі будзе працаваць выстава, прысвечаная адметнай традыцыі ў нашай культуры — беларускай лацінцы.

Беларуская мова — вялікая мова! На ёй створаны літаратурныя шэдэўры, багатая навуковая спадчына, напісаны шматлікія творы, якімі магла б ганарыцца любая культура. Унікальнай адметнасцю айчыннай моўнай практыкі з’яўляецца існаванне на працягу многіх стагоддзяў беларускага пісьменства ў розных графічных сістэмах: па-беларуску пісалі і кірыліцай, і лацінкай, а татары здолелі адаптаваць для беларускага пісьма яшчэ і арабскі алфавіт. Лацінка і кірыліца — дзве графікі, два абліччы нашай мовы, сімвалы адвечнай раздвоенасці існавання паміж Захадам і Усходам. І калі кірыліца сёння добра знаёмая і шырока ўжывальная, то лацінка здаецца загадкавай і невядомай.

Адкрыць таямніцы беларускай лацінкі і на ўласныя вочы ўпэўніцца ў яе існаванні можна на выставе «Biełaruskaja łacinka».

У экспазіцыі прадстаўлены кніжныя помнікі, створаныя ў лацінскай графіцы на беларускай мове, пачынаючы ад XVII ст. да сучаснасці. Гэта яскравы літаратурны твор XVII ст. «Прамова Мялешкі» на старабеларускай мове з унікальнага рукапіснага зборніка тыпу сямейных хронік «Silva rerum», складзенага шляхцічам са знакамітага роду Слізняў.

Сімвал барацьбы за волю і незалежнасць 1863 г. — першая нелегальная беларуская газета «Mużyckaja prauda» Кастуся Каліноўскага.

Знакавыя выданні XIX ст. беларускіх пісьменнікаў В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча і інш. А таксама адметныя зборнікі і перыёдыка беларускага Адраджэння пачатку ХХ ст.: кнігі з пецярбургскіх і віленскіх выдавецтваў, дзе друкаваліся творы Я. Купалы, Цёткі, Я. Коласа і інш.; легендарныя газеты «Наша доля» і «Наша ніва» і інш.

Асобны раздзел выставы распавядае гісторыю развіцця лацінскага алфавіта і прадстаўляе буквары, чытанкі і граматыкі беларускай мовы Каруся Каганца, Рудольфа Абіхта, Янкі Станкевіча, Вацлава Ластоўскага, Браніслава Тарашкевіча і інш.

На сённяшні дзень у сучаснай форме лацінка ўжываецца пісьменнікамі, музыкамі, вытворцамі ў аздабленні прадукцыі, карыстальнікамі інтэрнэту. Лацінкай прадублявана напісанне назваў станцый на схемах мінскага метрапалітэна, турыстычныя вулічныя карты, указальнікі, шыльды з назвамі вуліц на дамах. Сучасныя выданні і прыклады выкарыстання лацінкі зоймуць пачэснае месца на выставе.

Выстава будзе працаваць у Музеі кнігі да 30 чэрвеня 2020 г. штодзень, акрамя панядзелка і дзяржаўных свят.

Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы Музея кнігі.

Уваход — па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак і заказу экскурсій: (8 017) 293 27 22.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль1

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Санкт-Пецярбург у Вялікабрытанію хацелі вывезці кавалак метэарыта вагой у 2,5 тоны. У Расію яго прывезлі з Беларусі3

Самы дарагі дом у студзені купілі ў мінскай Зацані1

Генерал Аляксееў, у якога сёння стралялі ў Маскве, датычны да катавання абаронцаў «Азоўсталі». Пракапенка: Справу давядзём да канца6

Санаторыі хочуць, каб беларусы плацілі столькі ж, колькі расіяне. Наколькі можа падаражэць адпачынак?5

«Часам хочацца напіцца, каб галава круцілася». Турчын прынёс Лукашэнку на нараду бляшанку снюсу11

Стась Карпаў: Я заўважыў тры Марыі29

У Віцебску паказалі, як адбудуюць згарэлы год таму гандлёвы цэнтр «Беларусь» ФОТЫ1

Пад Мінскам ёсць таямнічае месцейка, дзе можна паўнавартасна паабедаць за 5—10 рублёў8

Лаўроў назваў замах на генерала Аляксеева спробай сарваць перамовы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль1

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць