Цана нафты маркі WTI ў сераду вырасла да $35,69 за бараль (плюс 3,87%), сведчаць звесткі электронных таргоў у ЗША.
Пры гэтым мінімальная цана падчас таргоў дасягала $33,54 за бараль.
У панядзелак цана ф'ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у маі 2020 года падчас таргоў на біржы ICE ў Лондане зніжалася да $31,02 за бараль. Цана красавіцкага ф'ючарса нафты WTI таргавалася на ўзроўні $27,59 за бараль.
Нафта ўпала на фоне навін пра тое, што краіны АПЕК+ па выніках перамоваў у Вене не змаглі дамовіцца аб дадатковым скарачэнні здабычы нафты ва ўмовах падзення попыту з-за каранавіруса. АПЕК прапаноўвала дадаткова знізіць здабычу на 1,5 млн бараляў у суткі да канца бягучага года. Аднак супраць гэтай прапановы выступілі Расія і Казахстан.
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары