Свет33

Метро, кафэ і гандлёвыя цэнтры зачыняюцца па ўсёй Украіне

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў ураду краіны часова зачыніць усе ўстановы харчавання, гандлёвыя цэнтры і спартыўныя залы ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса.

Пра гэта ён заявіў у відэазвароце.

«З нуль-нуль гадзін першай хвіліны 17 сакавіка 2020 года забараніць прымаць наведвальнікаў установам культуры, гандлёва-забаўляльным цэнтрам, рэстаранам, кафэ, фітнэс-цэнтрам і іншым установам харчавання, забаў і паслуг», — заявіў Зяленскі.

Акрамя таго, Зяленскі даручыў абмежаваць унутраныя авія-, чыгуначныя і аўтобусныя перавозкі.

Па ўсёй краіне будзе спынена работа метрапалітэнаў.

Што тычыцца гарадскіх перавозак, то іх можна будзе ажыццяўляць толькі ў асаблівым рэжыме: да 10 чалавек у маршрутках і да 20 чалавек у тралейбусах, аўтобусах і трамваях.

Таксама Зяленскі даручыў забараніць масавыя мерапрыемствы з удзелам больш за 10 чалавек.

«Забараніць масавыя мерапрыемствы з удзелам больш за 10 чалавек, у тым ліку абрады і цырымоніі. Лідараў усіх цэркваў прашу са згодай паставіцца да гэтай сітуацыі, калі ёсць пагроза чалавечаму здароўю і жыццю», — заявіў ён.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам7

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з Брэста дурыла мужчын, прыкрываючыся міліцэйскай формай4

Больш чым адну сажалку на прыватных участках капаць забароняць2

МЗС Беларусі пацвердзіла знікненне беларускі ў М’янме7

Завяршаецца будоўля на Валгаградскай. Як там усё выглядае цяпер4

Турчын заявіў, што Беларусь і Расія дамовіліся наконт нафтаперапрацоўкі7

Пакістан ударыў па Кабуле2

Субмарына «Наварасійск» ідзе ў Кранштат пасля вымушанага ўсплыцця каля Францыі6

Па ўсёй Беларусі на тыдзень спынілі правядзенне планавых абортаў15

Музей Яўгеніі Янішчыц пераедзе ў Музей беларускага Палесся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам7

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць