Грамадства11

Мінадукацыі расказала аб рэсурсах для навучання школьнікаў дыстанцыйна

Дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Валянціна Гінчук рэкамендуе для навучання школьнікаў на адлегласці выкарыстоўваць максімум рэсурсаў, што існуюць сёння. Як арганізаваць навучанне, Валянціна Гінчук расказала сёння ў часе анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

У першую чаргу для навучання трэба выкарыстоўваць школьныя падручнікі, якія выдадзены па ўсіх прадметах для ўсіх класаў. У іх адлюстраваны ўвесь матэрыял у адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі. Электронныя версіі вучэбных дапаможнікаў размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале ў бясплатным доступе.

Акрамя падручнікаў ёсць атласы, контурныя карты, рабочыя сшыткі на друкаванай аснове, іншыя дапаможнікі. Іх таксама трэба задзейнічаць пры арганізацыі самастойнай работы. Выдавецтвы, якія выпускаюць рабочыя сшыткі на друкаванай аснове, прадаставілі бясплатны доступ да рабочых сшыткаў у той частцы, якая датычыцца чацвёртай чвэрці.

Ёсць і электронныя навучальныя рэсурсы. Яны размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале на платформе Moodle. Паводле даных на 1 красавіка, для іх выкарыстання зарэгістраваны амаль 54 тыс. карыстальнікаў. З іх 14 тыс. — педагогі, астатнія — навучэнцы.

«На нацыянальным адукацыйным партале ёсць і іншыя вучэбныя выданні, распрацаваныя раней па праграме комплекснай інфарматызацыі, ёсць гукавыя дадаткі да вучэбных дапаможнікаў па замежных мовах», — растлумачыла Валянціна Гінчук.

Настаўнікі маюць права і магчымасць распрацаваць свае дадатковыя матэрыялы, выкарыстоўваючы інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі. «Для дапамогі настаўніку падрыхтаваны пералікі інтэрнэт-сэрвісаў, якія можна выкарыстоўваць для распрацоўкі інтэрактыўнага кантэнту, арганізацыі ўзаемадзеяння з навучэнцам, відэатрансляцыі вучэбных матэрыялаў, арганізацыі зваротнай сувязі з навучэнцам», — расказала дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі.

Гэтыя рэкамендацыі разам з пералікамі сэрвісаў размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале. Метадычныя падказкі, як працаваць з гэтымі сэрвісамі, і рэкамендацыі можна знайсці на партале ў раздзеле «Дыстанцыйны ўсенавуч» для педагогаў. Там жа будзе адкрыта рубрыка «З вопыту работы педагогаў». «Мы ведаем, што ў рэгіёнах праводзіцца вялікая работа па распрацоўцы электронных адукацыйных рэсурсаў. У настаўнікаў ёсць шмат напрацовак, свае сайты і блогі. У раздзеле «З вопыту работы педагогаў» мы размесцім спасылкі на гэтыя сайты і блогі, каб іншыя настаўнікі маглі скарыстацца гэтымі напрацоўкамі і правільна арганізаваць вучэбны працэс», — адзначыла Валянціна Гінчук.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць