«Людзі жывуць на рабоце, паміраюць»: Саюз мастакоў ініцыюе творчы конкурс на помнік беларускім медыкам
Пра гэта «Нашай Ніве» заявіў старшыня Саюза мастакоў Глеб Отчык.
Па словах Отчыка, мастакі бачаць, якія няпростыя часы перажываюць цяпер беларускія медыкі — многія працуюць суткамі, нехта, на жаль, памірае ад таго, ад чаго сам лячыў пацыентаў.
«Мастакі гатовыя выступіць з ініцыятывай. Першым крокам мы арганізуем дабрачынны аўкцыён пры падтрымцы МЗС: кожнаму мастаку прапануецца перадаць адзін свой твор, які будзе прапанаваны на аўкцыёне замежным амбасадам. Сродкі пойдуць на дапамогу медыцыне. Другім крокам выступім з прапановай да Міністэрства культуры аб правядзенні творчага конкурсу на стварэнне помніка беларускім дактарам, у сераду гэты ліст будзе дасланы», — сказаў Глеб Отчык.

Па словах Отчыка, Міністэрства культуры дасведчанае ў пытаннях арганізацыі збору сродкаў, гэтае пытанне лепш вырашаць праз іх.
Ён таксама дадае, што ініцыятыва не выглядае заўчаснай, бо конкурс і стварэнне помніка — няхуткі працэс.
«Ад першай рыскі эскіза да зрывання прасціны з бронзы праходзіць да паўгода. А таксама конкурc… Гэты працэс агулам можа заняць год», — дадаў ён.
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве

Каментары