БелТА піша, што кіраўнік дзяржавы плануе пабываць на саўгасе-камбінаце «Зара», каб азнаёміцца з правядзеннем у краіне палявых работ і вытворча-эканамічным развіццём прадпрыемства. Кіраўніку дзяржавы таксама паведамяць пра працу па аднаўленні і развіцці раёнаў, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Падчас паездкі ў Нараўлянскі раён Аляксандр Лукашэнка таксама наведае вёску Завойць. Тут яму хочуць прадэманстраваць жылыя дамы, пабудаваныя па праекце Светлагорскага домабудаўнічага камбіната. Іх будаўніцтва было прафінансавана згодна з рашэннем Гомельскага аблвыканкама па дзяржпраграме пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары