Культура

«Галіяфы» прапануюць: антыкрызісныя зніжкі на кніжкі

Кнігарня «Галіяфы» запусціла антыкрызісныя зніжкі і спадзяецца, што цэны на кнігі прыемна здзівяць чытачоў.

Вольга Гапеева. Кэмэл-Трэвэл

Наватарскі раман Вольгі Гапеевай «Кэмэл-Трэвэл» апісвае сусвет, дзе суіснавалі некалькі рэчаіснасцяў, гімнаў, сталіцаў, ідэнтычнасцяў. На гэтым фоне разгортваюцца першыя жыццёвыя прыгоды галоўнай гераіні, якая далёкая ад ідэалізацыі былых часоў, ад настальгіі. Гэты раман — гісторыя чалавечай крохкасці і даверу ў эпоху жуды і дэфіцыту не толькі прадуктаў, але і пачуццяў.

Сёлета паэтычная кніга Вольгі Гапеевай «Чорныя макі» трапіла ў кароткі спіс прэміі Наталлі Арсенневай.

Вера Бурлак. Фантазюркі

Што спяваюць розныя машыны? Адкуль бяруцца і куды знікаюць зачараваныя домікі? Якія падзеі разгортваюцца ў лужынах? Аматарам пафантазіраваць, малым і вялікім, — новая кніжка вершаў Веры Бурлак.

Кніга атрымала Прэмію Цёткі як найлепшая кніга года для дзяцей і падлеткаў.

 

Яна была. She was

Мэта гэтай кнігі — падтрымаць гістарычную справядлівасць у дачыненні да нашых суайчынніц. Гэта 16 гісторый поспеху жанчын, якія сталі часткай гісторыі Беларусі XIX і XX стагоддзя. Іх гісторыі захапляюць, іх уклад уражвае, іх прыклад натхняе. І калі гэта зрабіла яна тады, то і сёння кожная дзяўчынка зможа!

Аўтаркі праекта Ірына Саламаціна і Наталля Кухарчык.

Міхаэль Кёльмаер. Дзяўчынка з напарсткам

Галодная гераіня прыходзіць у краму. Яна не разумее нічога з таго, што ёй кажуць, але на слове «паліцыя» пачынае крычаць. Хто яна і адкуль? Як завецца? «Йіца», — кажа яна, хоць ведае, што Йіца — гэта не імя. Пазней у прытулку яна сустрэне двух хлапчукоў: Шамхан з Арыянам такія ж нічыйныя дзеці, як і яна сама. Разам яны выправяцца шукаць сабе месца ў невядомым горадзе.

У цэнтры ўвагі Міхаэля Кёльмаера такія базавыя тэмы, як цялеснасць, мова, повязі між людзьмі. «Дзяўчынка з напарсткам» — гэта аповед не толькі пра жыццё на задворках грамадства, але і пра чалавечае быццё наагул.

Пераклад з нямецкай Iрыны Герасімовіч. 

 

Эрык Карл. Вельмі галодны вусень

Гэта дзіцячая кніжка з малюнкамі амерыканскага пісьменніка Эрыка Карла. Тэкст кнігі ўяўляе сабой гісторыю вусеня перад яго ператварэннем у матылька. Кніга на кардонных лістах, яркая асаблівасць — наяўнасць дзірак у кардоне («праедзеных» вусенем).

Агульны наклад арыгінальнай кнігі склаў больш за 30 мільёнаў асобнікаў, яна стала адной з самых прадаваных у гісторыі. Кніга атрымала велізарную папулярнасць у англамоўным свеце, заваявала шмат узнагарод і была перакладзеная больш чым на 50 моў, яна пастаянна фігуруе ў спісах найлепшых дзіцячых кніг або найлепшых кніг на англійскай мове.

У беларускім перакладзе кніга выйшла ў 2019 годзе, праз 50 год пасля першага выдання арыгіналу.

Для дашкольнага веку. Пераклад з англійскай мовы Таццяны Жаўняровіч.

 

Андрэй Федарэнка. Сечка

Гэтыя літаратурныя эсэ Андрэй Федарэнка пісаў на працягу 10 гадоў. Вось як абазначыла іх літаратуразнаўца М. Верціхоўская: «Структурна «Сечка» Андрэя Федарэнкі ўяўляе сабою мазаіку з перлаў. Гэта сапраўдная з’ява і падзея ў найноўшай літаратуры. Каб стварыць такую, трэба добра ўяўляць агульную задуму карціны — выразна паказаць чалавека і яго справу. Феномен «Сечкі» Федарэнкі ў тым, што замешана яна на такой дробязі, як мастацкасць…»

 

Эльжбета Інеўска, Ігар Мельнікаў. Доўбарчыкі з Бабруйскай крэпасці

Гісторыя «доўбарчыкаў» — гэта таксама гісторыя Бабруйска, у якую ўпісаліся такія імёны, як Уладзіслаў Андэрс, Ян Скарына або будучы герой абароны Брэсцкай крэпасці — Канстан­цін Плісоўскі.

Хроніка гэтай вайсковай адзінкі незвычайная, бо сал­даты генерала Доўбара пазней занялі ганаровыя месцы ў гісторыі многіх воінскіх часцей, якія змагаліся з нацыстамі на франтах Другой сусветнай.

Усе кнігі выдавецтва «Галіяфы» можна набыць у краме (вул. Няміга, 3, цокальны паверх, бокс 47) альбо праз інтэрнэт-краму. Ажыццяўляецца паштовая перасылка.

 

Каментары

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць