«Мікраскапічны каранавірус дамогся таго, чаго не дамаглася цэлая нацысцкая армія»: ад COVID-19 памёр адзін з апошніх вязняў Асвенціма

Photo News / lesoir.be
У Бельгіі ахвярай Covid-19 стаў адзін з апошніх ацалелых сведак Халакосту. 94-гадовы Анры Кічка памёр у суботу ў брусэльскім доме для састарэлых, піша «Радыё Свабода».
Анры Кічка ў гады Другой сусветнай вайны быў сярод выжылых вязняў нацысцкага канцлагера Асвенцім.
У студзені 2020 года ён распавядаў ВВС пра свой жыццёвы досвед, у прыватнасьці, назваўшы Асвенцім увасабленнем смерці. Яго сын Майкл Кічка напісаў у Фэйсбуку: «Мікраскапічны каранавірус дамогся таго, чаго не дамаглася цэлая нацысцкая армія. Мой бацька выжыў падчас «маршу смерці», але сёння завяршыўся ягоны марш жыцця».
Анры Кічка нарадзіўся ў Брусэлі ў 1926 годзе ў габрэйскай сям’і выхадцаў з Польшчы. Яго бацькі ўцяклі ад хвалі антысэмітызму ва Усходняй Еўропе, каб пачаць новае жыццё на Захадзе. Акупацыя нацыстамі Бельгіі не пакінула ім месца, дзе яны маглі б схавацца, і вельмі хутка, у 1942 годзе, яны былі дэпартаваныя.
Бацька хлопчыка павінен быў прымусова працаваць, у той час як жанчыны з яго сям’і, маці і сёстры, а таксама цётка, былі адпраўленыя ў Асвенцім, дзе вельмі хутка былі накіраваныя ў газавыя камеры, пасля чаго іх спалілі ў лагерных печах.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары