Улада55

Блогера MozgOn абвінавацілі ў «мініраванні» чыгункі. Блогер: Гэта фэйк!

Блізкі да сілавых структур тэлеграм-канал «Папаратар» паведаміў, што 30 красавіка на пошту Беларускай чыгункі прыйшло пісьмо аб мінаванні. Незвычайнасць яго заключалася ў тым, што тэрарыст падпісаўся. Пад лістом стаяла імя Уладзіміра Цыгановіча.

Уладзімір Цыгановіч. Фота Надзеі Бужан.

Уладзімір Цыгановіч — вядомы блогер, які хаваецца пад нікам MozgOn. На ягоны ютуб-канал падпісана амаль 65 тысяч карыстальнікаў. Мазгон стаў адным з найбольш радыкальных крытыкаў сённяшняй улады ў інтэрнэце. Некалькі разоў ён арганізоўваў вулічныя сходы, у тым ліку супраць павышэння цэнаў па паліва.

«Цыгановіча затрымала міліцыя», — піша «Папаратар». — Падобна да таго, што пагоня за папулярнасцю згуляла з Вовам дрэнны жарт. Цяпер ён рызыкуе не павялічыць сваю аўдыторыю, а надоўга з ёй развітацца. Свой хайп Вова, канечне, злавіў. Цяпер цалкам можа злавіць і тэрмін».

«НН» атрымалася звязацца з Уладзімірам Цыгановічам, ён знаходзіцца на волі. «Па ўказаным на «Папаратары» адрасе пражывае мой 88-гадовы дзядуля, таксама Уладзімір Уладзіміравіч Цыгановіч. Але яго даўно няма па гэтым адрасе», — адзначае Цыгановіч.

Ён называе абсалютным фэйкам усё, што было змешчана ў тэлеграм-канале. «Ні я, ні мой дзед, вядома, такога не адпраўлялі». Сілавікі пакуль не цікавіліся самім Цыгановічам, яго не затрымлівалі, не праводзілі допыты.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць