Улада4646

Камуніст Клішэвіч: Асноўная сацыяльная падтрымка ва ўмовах каранавіруса — магчымасць працягваць працаваць

Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Сяргей Клішэвіч.

Сяргей Клішэвіч падчас адкрыцця помніка Леніну каля МТЗ у 2016-м годзе

«Сёння асноўная форма сацыяльнай падтрымкі — гэта магчымасць працягваць працу, а таксама захаванне працоўных калектываў на прадпрыемствах, у тым ліку горадаўтваральных, — адзначыў Сяргей Клішэвіч. — Для параўнання, каранцін у большасці краін ЕЗ не ўключаў якіх-небудзь выплат фізічным асобам, а таксама адтэрміноўкі камунальных плацяжоў і арэнды. Беларусь як сацыяльна арыентаваная дзяржава не магла пайсці аналагічным шляхам, аплачваючы каранцін за кошт асабістых сродкаў сваіх грамадзян. Таксама хацелася б звярнуць увагу, што тыя сродкі, якія вылучае Еўракамісія, накіраваныя ў першую чаргу на падтрымку канкрэтных галін эканомікі і, у першую чаргу, прамысловасці і транспарту. Гэта сведчыць пра тое, што канкурэнтная барацьба нікуды не знікла і будзе абвастрацца па меры выхаду краін з каранціну».

Парламентарый падкрэсліў, што ў Беларусі няма неабходнасці ўвядзення каранціну. «У краіне меры строгага каранціну не ўводзіліся ў першую чаргу дзеля прамысловасці, паколькі спыненне рэальнага сектара мацней за ўсё адбілася б на сацыяльнай сітуацыі, — сказаў ён. — Акрамя таго, працяглая сацыяльная дэпрывацыя ў жорсткіх формах разам са знешнім інфармацыйным ціскам прыводзяць да шэрагу непажаданых наступстваў: дэпрэсій, асацыяльных паводзінаў. Усё гэта можна аднесці да «заслуг» каронапсіхозу, пра які неаднаразова казаў прэзідэнт», — патлумачыў ён.

Сяргей Клішэвіч дадаў, што сёння можна эфектыўна выконваць меры сацыяльнай ізаляцыі і дыстанцыявання, не спыняючы пры гэтым вытворчы працэс.

«Да прыкладу, падчас наведвання паліграфічнага камбіната імя Якуба Коласа ў Мінску я адзначыў высокі ўзровень мер бяспекі на розных вытворчых участках. Фактычна прадпрыемства закрытае для старонніх, а знешнія кантакты супрацоўнікаў мінімізаваныя. Гэта дазваляе пазбегнуць заражэння па вытворчым прынцыпе, — распавёў ён. — Аднак у вольны час неабходна абмежавацца маршрутам «праца — дом» і пазбягаць непатрэбных кантактаў. Безумоўна, хацелася б адзначыць вытрымку, стойкасць і сабранасць нашага насельніцтва і разуменне ім праблемы. З нашага ж боку чуткам і рознага роду інтэрнэт-укідам трэба супрацьпаставіць жывыя, рэальныя зносіны з працоўнымі калектывамі».

Сяргей Клішэвіч рабіў кар'еру ў дзяржаўнай моладзевай арганізацыі БРСМ. У лістападзе 2019-га стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, вылучаўся праз збор подпісаў і ад Камуністычнай партыі Беларусі.

Каментары46

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі6

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

Ці сапраўды ў сённяшніх рэаліях адвакат у Беларусі выконвае ролю паштальёна? Адказвае адвакат Лепрэтар6

Які адпачынак лепшы — адзін вялікі ці некалькі маленькіх? Навукоўцы далі адказ

Лідарка венесуэльскай апазіцыі перадала Трампу свой Нобелеўскі медаль7

Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў8

У Беларусі пачалі рыхтавацца да кланавання хатніх жывёл3

Памёр Юрый Пышнік2

«Гэта мой асабісты выклік». Польскі гід водзіць экскурсіі па Варшаве на беларускай мове3

Вольга Севярынец: Салідарнасць была бясконцай, яе зацанілі нават гэбісты5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі6

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць