Грамадства1313

Эпідэміёлагі адсунулі «ўстойлівае зніжэнне» захворвання на COVID-19 яшчэ на месяц

Фота Надзеі Бужан

Аляксандр Лукашэнка 5 мая згадаў пра тое, што «з дзіўнай дакладнасцю» спраўджваецца прагноз, дадзены раней беларускімі спецыялістамі. Намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская распавяла ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» пра тое, як фармаваўся прагноз і калі Беларусь выйдзе на плато па колькасці заражаных каранавірусам, піша Tut.by.

— Мы зрабілі гэты прагноз. Улічвалася эпідэміялагічная мадэль, ўдзельнічалі ў яе распрацоўцы розныя спецыялісты. Бо гэтае пытанне знаходзіцца на стыку спецыяльнасцяў — у сферы працы эпідэміёлагаў, вірусолагаў, інфекцыяністаў. Улічваліся зусім розныя параметры: сярэдні інкубацыйны перыяд каранавіруса, розныя мадэлі, як можа развівацца сітуацыя. Безумоўна, улічвалі і нейкія пэўныя сацыяльныя асаблівасці, разумеючы, што ў тыя ж выходныя дні насельніцтва не так акуратна прытрымліваецца рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя па сацыяльным дыстанцыяванні, як у працоўныя дні. Прагноз з моманту яго стварэння амаль у поўнай меры апраўдваецца. Але, можа быць, толькі ў апошнія тыдзень-паўтары ў нас у параўнанні з прагнозам ледзь-ледзь з'явіўся зрух на адзін дзень. Тыя меры, якія мы сёння прымаем, досыць эфектыўныя. Яны працуюць і дазваляюць нам не дапусціць лавінападобнага росту, — пракаментавала Ірына Глінская.

У намесніка галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя таксама пацікавіліся, прывёўшы ў прыклад Віцебскую вобласць, калі Беларусь выйдзе на «тое самае плато» па колькасці заражаных каранавірусам і лічбы пачнуць зніжацца.

— Зараз мы маем зніжэнне захворвання па гэтым рэгіёне (Віцебскай вобласці). Мяркуем, што недзе праз месяц, магчыма, нават да канца гэтага месяца, мы ўсё ж такі выйдзем на ўстойлівае зніжэнне захворвання і тады ўжо можна будзе казаць пра нейкія наступныя прагнозы, — распавяла Ірына Глінская.

5 мая Лукашэнка адзначыў, што «з дзіўнай дакладнасцю» спраўджваецца прагноз, дадзены раней беларускімі спецыялістамі. Пра які менавіта прагноз ідзе гаворка, якія там пазначаны паказчыкі, прэзідэнт не ўдакладніў.

Раней міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік заяўляў, што пік захворвання прыйдзецца на канец красавіка — пачатак мая.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Даляр па 3,3 рубля і павольны рост заробкаў. Чаго чакаць ад эканомікі ў 2026 годзе2

Даляр па 3,3 рубля і павольны рост заробкаў. Чаго чакаць ад эканомікі ў 2026 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Ва ўкраінскім Славуцічы пахавалі беларуску, што была параненая на вайне з Расіяй3

Тварам Milavitsa стала «звычайная дзяўчына з пышнымі формамі»7

Былога работніка «Гродна Азоту» збівалі ў калоніі за храпенне. КДБ пры затрыманні спрабаваў яго вербаваць1

«Бэчэбэшнік», пра затрыманне якога казаў Лукашэнка, існуе, і ён жывы — Зазулінская7

18‑гадовы былы палітвязень расказаў, што ён сваяк Ціханоўскай. Яго затрымалі, калі ён ехаў ваяваць за Украіну6

Ютуб вярнуў выпуск «О(б)суждаем» з абмеркаваннем фільма «Класная» — яго блакавалі на скаргу «Беларусьфільма»3

Навукоўцы знайшлі спосаб «перазагрузіць» вока і аднавіць парушаны зрок1

«Роўна суткі без перасадак». На выездзе з Польшчы ў Беларусь — чэргі аўтобусаў3

Бабарыка і Калеснікава адмянілі прэс-канферэнцыю ў Берліне43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр па 3,3 рубля і павольны рост заробкаў. Чаго чакаць ад эканомікі ў 2026 годзе2

Даляр па 3,3 рубля і павольны рост заробкаў. Чаго чакаць ад эканомікі ў 2026 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць