Свет2323

Італія з 3 чэрвеня адкрывае межы для краін, дзе далі рады каранавірусу

Урад Італіі мае намер з 3 чэрвеня зняць забарону на паездкі паміж рэгіёнамі, а таксама дазволіць уязджаць у краіну і выязджаць з яе ў сувязі з паслабленнем абмежавальных мер, уведзеных праз каранавірус новага тыпу. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на інфармацыю ўрадавай прэс-службы, апублікаваную па выніках пасяджэння Савета Міністраў краіны.

Як адзначаецца ў паведамленні, з 3 чэрвеня паездкі паміж рэгіёнамі Італіі могуць быць забароненыя толькі ў выпадку наяўнасці высокай рызыкі заражэння каранавірусам у гэтых раёнах. Гэтыя ж правілы будуць прымяняцца і да грамадзян, якія плануюць уехаць у Італію або выехаць з яе, то-бок дзяржаўная забарона можа быць уведзена на наведванне, а таксама прыбыццё з краін і з тэрыторый са складанай эпідсітуацыі і ў адпаведнасці з абмежаваннямі, якія вынікаюць з указаў ЕС і міжнародных абавязацельстваў. Перамяшчэнні паміж Ватыканам або Сан-Марына і суседнімі тэрыторыямі будуць дазволеныя.

Акрамя таго, з 18 мая здымаюцца абмежаванні на перамяшчэнне грамадзян у межах аднаго рэгіёна, аднак у выпадку абвастрэння эпідсітуацыі мясцовыя ўлады могуць аднавіць дзеянне абмежавальных мер.

На сёння ў Італіі зафіксавана амаль 224 тысячы інфіцыраваных, з якіх больш за палову (больш за 120 тысяч) паправіліся і больш за 31,5 тысячы памерлі.

Каментары23

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц5

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць