Выбары-20207171

«Людзі выйдуць на Плошчы ў кожным абласным і раённым цэнтры»: Ціханоўскі агучыў план на 9 жніўня

Падчас шматгадзіннага пікета ў Баранавічах блогер Сяргей Ціханоўскі, кіраўнік штаба вылучэнкі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, расказаў карэспандэнту «Нашай Нівы» пра план на дзень выбараў і пра сцэнар дзеянняў на выпадак свайго затрымання. 

Сяргей Ціханоўскі, фота Надзеі Бужан

«Наша Ніва»: На вас вісіць 30 сутак і безліч пратаколаў, у любы момант вас могуць затрымаць — якой рэакцыі сваіх прыхільнікаў вы чакаеце, калі ўлады на гэта адважацца? 

Сяргей Ціханоўскі: Калі выйдзе так, што перад выбарамі гэтак званы прэзідэнт рукамі сілавікоў паспрабуе абезгаловіць пратэст, то ён павінен разумець, што гэта ж не я пратэстую — гэта пратэстуюць людзі.

У іх ужо колькі злосці назапашана, ну дык будзе яшчэ болей. Мне, можа, нават хацелася б, каб яны не выходзілі, калі мяне затрымаюць, а пачалі доўгі мірны пратэст. Але я ўжо нічога не магу спыніць. Калі людзі захочуць, яны самі выйдуць. Не за мяне, а за сябе, за перамены, за Беларусь. 

«Наша Ніва»: Які ў вас план дзеянняў на 9 жніўня? 

Сяргей Ціханоўскі: У мяне ёсць папярэдні план на выпадак, калі выбары будуць зноў сфальсіфікаваныя.

Людзі выйдуць кожны ў сваім горадзе спачатку да выбарчых участкаў, потым да выканкамаў на цэнтральныя плошчы. У кожным абласным і раённым горадзе, не кажучы пра сталіцу.

І для гэтага не патрэбны каардынатары.

«Наша Ніва»: А як зразумець, што выбары сфальсіфікаваныя?

Сяргей Ціханоўскі: Трэба станавіцца назіральнікамі, і людзі ўсё ўбачаць самі. Ужо цалкам ясна, што ў Лукашэнкі падтрымкі няма. Апытанні ў інтэрнэце, актыўнасць на пікетах — паслухайце, што людзі кажуць! Калі ён зноў намалюе, што яго падтрымлівае 80% — гэта хлусня і фальсіфікацыя. 

Каментары71

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Іран падрыхтаваўся да баёў з амерыканскім дэсантам за востраў Харк9

«5 гадоў як у коме». Стэфановіч — пра жахі магілёўскай турмы, цынізм следства і сваё нечаканае вызваленне1

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём12

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць