Выбары-202022

Як у Палацы Рэспублікі ў працоўны час збіралі подпісы за Лукашэнку АЎДЫЯ

У Палацы Рэспублікі прымусова і ў працоўны час зьбіралі подпісы за Лукашэнку. Паводле дырэктара Палаца, зьбіраў подпісы намесьнік старшыні прафкаму з уласнай ініцыятывы. Праведзены разбор, ініцыятар збору подпісаў звольнены, перад супрацоўнікамі выбачыліся, паведамляе Свабода.

Радыё Свабода атрымала аўдыёзапіс сходу ў Палацы Рэспублікі, дзе ў працоўны час ідзе збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку. Паводле словаў зборшчыка, ён «выконвае распараджэньне дырэктара».

На аўдыёстужцы, якую даслалі на Свабоду, мужчынскі голас ставіць задачу: «Кожны з вас павінен унесьці дадзеныя, паставіць подпіс, каб гэтыя сьпісы аддаць ва Ўпраўленьне спраў адміністрацыі прэзыдэнта. Каб паказаць, што ў нас самая шматлікая служба патрыётаў у Рэспубліцы Беларусь».

На стужцы чуваць пярэчаньні: «Вы пасьведчаньне на права збору подпісаў маеце?», «Кажуць, у працоўны час гэта нельга рабіць, толькі ў вольны», «Гэта парушэньне закону».

На гэтыя рэплікі мужчына адказвае: «Я выконваю распараджэньне дырэктара. Таму, калі нейкія пытаньні да мяне, я перанакіроўваю вас да дырэктара». «Хто ня памятае свае пашпартныя дадзеныя, яны ёсьць у аддзеле кадраў».

Раздаюцца воклічы: «Гэта што, прымусова?» «Я наагул не хачу нідзе ўдзельнічаць».

«Добра, ты вольны. Але памятайце: вы працуеце ў арганізацыі, падпарадкаванай Кіраўніцтву спраў адміністрацыі прэзыдэнта».

«Вы нам пагражаеце?» — пытаюцца жанчыны. Ідзе слоўная перапалка. Потым жартачкі: «А асадку дасьцё?» — «Нават налью, дадзеныя пашпарта ёсьць» — адказвае зборшчык подпісаў.

На аўдыёстужцы выразна чуваць прозьвішчы: Літоўчанка, Мастоўскі…

Ірына Літоўчанка працуе начальнікам службы пастановачнага асьвятленьня. Свабода датэлефанавалася ёй. Ірына Паўлаўна сьцьвярджае, што яе на гэтым сходзе не было. Чаму там гучала яе прозьвішча, жанчына ня ведае.

«Можа, хтосьці кагосьці і зьбіраў. Але мяне там дакладна не было. «Безь мяне мяне ажанілі»», — жартуе Ірына Літоўчанка.

«Цяпер наагул мала людзей на працы, многія сышлі ў адпачынкі за свой кошт з прычыны каранавірусу і адмены канцэртаў ды іншых масавых мерапрыемстваў. На плянэркі зьбіраемся ў Малой залі, сядаем на адлегласьці адзін ад аднаго», — кажа спадарыня Літоўчанка.

Дырэктар Палаца Рэспублікі Максім Прыхадоўскі спачатку доўга тлумачыў, што ў ягонай установе няма ініцыятыўных груп ніякіх кандыдатаў. А паставіць подпіс за таго ці іншага кандыдата — гэта асабістая справа і права кожнага.

«Ніякімі прымусамі мы не займаемся, а займаемся арганізацыяй канцэртаў і відовішчных мерапрыемстваў, на працоўных месцах людзі павінны займацца працай», — кажа спадар Прыхадоўскі.

Што да канкрэтнага выпадку, які здарыўся ў Палацы Рэспублікі, Максім Анатолевіч усё ж аказаўся «ў курсе».

«Я разумею, пра што вы кажаце. Мы правялі разбор, гэты чалавек ужо звольніўся. Ён быў намесьнікам кіраўніка прафсаюзаў, сам сабраў людзей — гэта была ягоная асабістая ініцыятыва, а не ўказаньне зьверху. Ён чалавек старой фармацыі: «Мы падтрымліваем», і ўсё ў такім духу. Для мяне непрыемная гэтая гісторыя.

Што тычыцца супрацоўнікаў, якія прысутнічалі, я асабіста зь імі сустракаўся і прынёс ім выбачэньні», — сказаў дырэктар Палаца Рэспублікі.

Ініцыятар збору подпісаў ужо звольнены — па ўласным жаданьні, паведаміў дырэктар.

«Не было адміністрацыйнага звальненьня, чалавек на пэнсіі. Ніякіх захадаў да яго не ўжывалі. Ён звольніўся па ўласным жаданьні», — запэўніў Свабоду дырэктар Палаца Рэспублікі.

На пытаньне, куды падзеліся подпісы, якія сабраў былы намесьнік старшыні прафкаму, Максім Прыхадоўскі адказаў так:

«Я мяркую, нікуды подпісы не пайшлі. Удакладню гэтае пытаньне».

Старшыня прафкаму Палаца Рэспублікі Лілія Шыкер сказала Свабодзе, што яна першы раз чуе, што быў такі сход па зборы подпісаў. І дадала, што намесьніца ў яе жанчына, а ўсяго ў прафсаюзным камітэце 11 чалавек. Па голасе яна быццам бы нікога не апазнала.

Лідэрка прафсаюзу паабяцала ў панядзелак сабраць паседжаньне прафкаму.

Свабода ўсё ж спадзяецца высьветліць, што за чалавек зьбіраў подпісы ў працоўным калектыве Палаца Рэспублікі.

Каментары2

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі35

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць