Грамадства8686

«Як бацька, я разумею за што»: Карпенка пракаментаваў звальненне Ганны Севярынец

Стала вядома, што дырэктар Смалявіцкай гімназіі, дзе працавала публічная настаўніца Ганна Севярынец, прыняў рашэнне не працягваць з ёй кантракт па палітычных матывах — за верш пра Колю. 

Ганна Севярынец

Чытайце: Ганне Севярынец не працягнулі кантракт у гімназіі. Праз верш пра Колю

«[Дырэктар] сказаў, што як настаўнік я маю права на думкі наконт сістэмы адукацыі, але я не маю права як настаўнік крытыкаваць уладу, што наша задача — абслугоўваць ідэалогію, якая ёсць. І пакуль я не выказвалася на адрас першай асобы, то гэта разумелі, а цяпер не разумеюць», — сказала Севярынец. 

Але не так даўно Міністэрства адукацыі падкрэслівала сваю гуманнасць: «У нашай краіне нікога не пазбаўляюць права на прафесію, не звальняюць з працы, даюць свабодна выказвацца, крытыкаваць уладу, паведамляць сваё вельмі каштоўнае меркаванне і пісаць адкрытыя лісты», — выступала ведамства.

Што змянілася? «Наша Ніва» спытала пра гэта ў Ігара Карпенкі.

Ігар Карпенка. Фота Надзеі Бужан.

«Працягненне ці непрацягненне кантракта з работнікам установы адукацыі адносіцца непасрэдна да кампетэнцыі наймальніка. Але, як чалавек, педагог і бацька, я разумею, чаму дырэктар прыняў такое рашэнне. Педагог не ў праве маніпуляваць дзецьмі, каб дагадзіць сваім палітычным поглядам: «Не чапайце дзяцей, кім бы ні былі іх бацькі і як бы вы да іх не ставіліся»», — адказаў міністр.

Каментары86

Цяпер чытаюць

Крыніцы: Усава і Краўцова выкраслілі польскія спецслужбы. З Дзікавіцкім іншая сітуацыя20

Крыніцы: Усава і Краўцова выкраслілі польскія спецслужбы. З Дзікавіцкім іншая сітуацыя

Усе навіны →
Усе навіны

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

Мінскія камунальнікі паказалі, што робяць са снегам, які прынёс цыклон «Улі»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крыніцы: Усава і Краўцова выкраслілі польскія спецслужбы. З Дзікавіцкім іншая сітуацыя20

Крыніцы: Усава і Краўцова выкраслілі польскія спецслужбы. З Дзікавіцкім іншая сітуацыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць