Здарэнні22

Аднагадовая дзяўчынка ў гасцях упала ў бочку з вадой: яе стан цяжкі

Пра выпадак, што здарыўся ў Чэрвеньскім раёне 17 чэрвеня, піша СК.

Фота СК

Мама з аднагадовай дачкой была ў двары дома ў сваякоў. Жанчына на некалькі хвілінаў пераключылася на мабільны тэлефон: пагаварыць са сваякамі. І выпусціла дачку з-пад увагі.

У гэты час дзяўчынка ўпала галавой уніз у бочку з дажджавой вадой. Пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў дзіця шпіталізавалі ў вельмі цяжкім стане. За яе жыццё змагаюцца дактары.

Яшчэ адзін выпадак здарыўся ў гэты ж дзень у Магілёве.

Васьмігадовая дзяўчынка, знаходзячыся дома з бацькамі, выпіла растваральнік, які захоўваўся на кухні ў бутэльцы з-пад пітной вады. У гэтым выпадку дзіця таксама на час засталося без нагляду: сястру дзяўчынкі ўкусіў сабака, і ўсе дарослыя былі занятыя аказаннем дапамогі іншаму дзіцяці. Жыццю дзяцей нічога не пагражае.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла11

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Для Лукашэнкі паставілі трыбуну з кандыцыянерам на УНС9

У ГЗЦ «Тытан» зрабілі рэканструкцыю і рыхтуюцца да адкрыцця новай гандлёвай галерэі ФОТЫ1

Па МКАД ехаў грузавік, поўны мандарынаў1

Прапанову Меліціне Станюце абраннік зрабіў на дзвюх мовах: адна з іх — беларуская7

У Азербайджане запатрабавалі пажыццёвае для былога прэм’ер-міністра Нагорнага Карабаха

СБУ заявіла пра знішчэнне ў Крыме МіГ-31, «Панцыра» і іншай каштоўнай тэхнікі2

«Ім складана прымаць дапамогу». Дзе будуць жыць палітвязні па прыездзе ў Еўрасаюз? Распыталі валанцёраў7

Орбан: Я працую дзеля міру, а не дзеля Масквы2

Уладзь Лабковіч: Мы ўжо не героі, героі зараз знаходзяцца ў турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла11

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць