Шоўмен Андрэй Бонд: Мы не народзец, мы народ. Адзін пруток можна зламаць, а цэлы венік — не
Папулярны вядучы Андрэй Бонд выказаўся ў інстаграме з нагоды апошніх палітычных падзей.
«Апошнім часам не проста кожны дзень прылятаюць навіны, а ўжо кожную гадзіну. І найбліжэйшых паўтара месяца так і працягнецца. Але развязка блізкая.
Змешаныя пачуцці. Трохі палохае будучыня, але больш перапаўняе надзея і вера ў дабро і справядлівасць, якія, па выніку, заўсёды перамагаюць.
Ва ўсёй сітуацыі, якая зараз адбываецца ў нашай краіне, горш за ўсё заставацца безуважным. Нельга маўчаць і быць у баку, быццам вас гэта не тычыцца. Выказвайце сваю пазіцыю, абмяркоўвайце, дзейнічайце, рэагуйце.
Гаворка пра нашу будучыню, будучыню нас і нашых дзяцей. Я не хачу гвалту, не хачу жыць у напружанні і страху. Я хачу толькі спакою, развіцця, сумленнасці, свабоды і павагі да сябе, як да грамадзяніна.
Заўсёды быў і застаюся сэрцам з Беларуссю. Даўно і шмат разоў мог з'ехаць і працаваць, жыць у іншай краіне. Але не, не хачу. Хачу ў Беларусі. Ці гэта патрыятызм? Не ведаю.
Не бойся, не маўчы. Мы не народзец, мы народ. Адзін пруток можна зламаць, а цэлы венік не зламаеш. Разам зможам», — напісаў Андрэй Бонд.
Чытайце таксама: Баскетбаліст зборнай: Аляксандр Рыгоравіч, вы не мой прэзідэнт
Міс Беларусь-2008 Вольга Хіжынкова заклікала вызваліць Віктара і Эдуарда Бабарыкаў
Цяпер чытаюць
Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша
Каментары