Меркаванні6060

Булгакаў: Зянон Станіслававіч Пазняк — госць з мінулага

Ёсць шэраг людзей, якія каторы год цвердзяць, што… не дарасла яшчэ Беларусь да Зянона Пазняка.

Гэтыя размовы ўсчаліся ў пачатку 1990-х і не спыняюцца дагэтуль.

Чаму Зянон Станіслававіч не надта пераканаўча выступіў у прэзідэнцкіх выбарах 1994 г.?

Бо Беларусь да яго не дарасла.

І што б ён ні рабіў, дадаюць яны, як бы ні намагаўся, яго вынік на тых выбарах быў бы той жа самы.

Чаму Зянон Станіслававіч з’ехаў з Беларусі ў 1996 г.?

Бо Беларусь да яго яшчэ не дарасла.

Чаму Зянон Станіслававіч дагэтуль не вярнуўся на бацькаўшчыну?

Ну вядома ж, Беларусь да яго яшчэ не дарасла.

Нічым не скончыліся ўсе палітычныя ініцыятывы Зянона Станіслававіча за апошнія 20 гадоў?

Ну што ж, Беларусь да іх яшчэ не дарасла.

Зразумела, такое ўяўленне падтрымліваецца людзьмі, якія сімпатызуюць Зянону Станіслававічу.

Гэта свайго роду гераічны міф, які зрынае з яго ўсю адказнасць за свае ўчынкі і выказванні.

Што б ні сказаў, што б ні зрабіў Зянон — адказ, па сутнасці, адзін.

Беларусь яшчэ да яго не дарасла.

Асабіста я маю сур’ёзныя сумневы ў адпаведнасці гэтага ўяўлення рэальнасці.

Беларусь — не дрэўца пахілае, каб да некага дарастаць.

Такі спосаб мыслення перакульвае ўсё дагары нагамі — міфалагізуе канкрэтную асобу (у дадзеным выпадку, на жаль, палітычнага няўдачніка і аўтсайдара) і прыніжае краіну і народ (якая па факце выстаўляецца хворай ці нягеглай на фоне такога сабе малойцы-асілка).

У выніку Зянон Станіслававіч паўстае больш маштабнай з’явай, чым канкрэтна ўзятая Беларусь у канкрэтны прамежак часу.

Напэўна, увесь ланцужок разумаванняў такі:

Беларусь яшчэ да яго не дарасла, бо народ наш хворы.

Як на маю думку, Зянон Станіслававіч — госць не з будучыні, а з мінулага.

Яго рыторыка, якая фактычна не змяняецца з канца 1980-х — гэта не рыторыка будучых палітыкаў. (У тым ліку таму, што нікому не дадзена знаць, якой яна будзе.)

У ёй выразна чуваць адгалоскі мінулага.

Найперш — віленскіх беларускіх нацыяналістаў з 1930-х.

Так, днямі Зянон заявіў:

«На сёння Бабарыка ёсць патэнцыйна больш шкодны вораг беларускай нацыі, чым Лукашэнка».

А таксама, што «Бабарыка — гэта вірус, які не спатыкае імунітэту, які залазіць у наш народны арганізм без супраціву і давершыць чорную маскоўскую справу разбурэння беларускай дзяржавы і беларускай нацыі».

Яго мова тут — выразная мова нянавісці з маркіраваннем «ворагаў нацыі/народу», развагамі пра «шкоду беларускай справе» і «чорную Маскву».

Асобна трэба сказаць пра параўнанне чалавека з заразай (канкрэтна тут — вірусам).

На жаль, у ім няма нічога новага: мы памятаем расісцкую рыторыку пра «непаўнавартыя расы» і «заразу для ўсяго чалавецтва».

Гэты ідэалагічны лексікон 1930-х так моцна ўеўся ў плоць і кроў Зянона, што нават жыццё цягам чвэрткі стагоддзя ў заходніх ліберальных дэмакратыях ніяк не паўплывала на яго.

Зянон інкапсуляваўся.

Таму не кажыце, што ён — госць з будучыні.

Ён — дзіцё свайго часу, чый дух ён будзе несці да сваіх апошніх дзён як свой крыж.

Пазняк: На сёння Бабарыка патэнцыйна больш шкодны за Лукашэнку 

Каментары60

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць