Улада55

Лукашэнка: У інтэрнэце распаўсюджваюцца жудасныя фэйкі. З Расіі ідзе інфармацыя

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні, піша БелТА.

Выказваючыся пра сітуацыю ў краіне, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што зараз у інтэрнэце актыўна распаўсюджваюцца «жудасныя фэйкі», з дапамогай якіх хочуць дыскрэдытаваць ўладу. Некаторыя з такіх укідаў, сказаў ён, яго проста здзіўляюць:

«Сёння мне далажылі (хоць гэта было даўно, ніхто не дакладваў), што ў аднаго з маіх сыноў у Швейцарыі $ 840 млн. Накіруйце туды па дыпламатычных каналах ліст: хто хоча забраць гэтыя грошы, хай неадкладна забярэ».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што інфармацыя проста фальшуецца, і людзі, якія не разбіраюцца ў банкаўскіх дакументах, вераць гэтым фэйкам. «Людзі ж не разумеюць, што гэта такое. Такія фэйкі будуць пастаянна. І нам трэба гэта мець на ўвазе, з гэтым жыць і змагацца.

Дарэчы, гэта падкідваецца структурамі «бабічаўскімі», «нязыгарамі» з Расіі, — дадаў ён. — Гэта не наша, гэта з Расіі ідзе інфармацыя. Потым яны перапросяць, здымуць. Але людзям тое ў мазгі ўжо ўкінулі гэта».

«Па вайскоўцах нават. Кажуць, пасведчанне Службы бяспекі. Хтосьці сыходзіў і пасведчанне з сабой забраў, цяпер друкуе, што ён супраць улады. Гэта неверагодна, каб, звальняючыся са Службы бяспекі, чалавек хоць на гадзіну пакінуў у сябе пасведчанне. Ён спачатку здае зброю, пасведчанне, потым атрымлівае абыходны ліст і іншае, — адзначыў ён. — Людзі, асабліва моладзь, якія там сядзяць (у тэлеграм-каналах), гэтага ж не разумеюць. і яны глядзяць: нават у Службе бяспекі супраць прэзыдэнта. Вось такія фэйкі, і мы з гэтым павінны жыць. Але мы павінны трымаць галаву на плячах і людзям растлумачваць, што адбываецца».

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што апаненты ўлады патрабуюць сумленных і прыстойных выбараў, аднак самі паводзяць сябе несумленна. «Яны што, нас штурхаюць на несумленнасць такую, як яны сябе паводзяць? Ясна, што там за імі лялькаводы стаяць. Яны і з аднаго, і з другога боку. І ў Польшчы жывуць, і з Расіі падкідваюць. Мы пра гэта з прэзідэнтам Пуціным пагаворым у бліжэйшы час пры сустрэчы, але гэтая сітуацыя вельмі складаная. Ужываюцца самыя сучасныя фальшывыя тэхналогіі, ідзе ўмяшанне з-за мяжы ў нашы выбары, ўнутраныя справы», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Але мы не ядзерная дзяржава. Мы не можам узяць ядзерную боегалоўку, размахваць і крычаць, або гаварыць аб гіпергукавай зброі, што мы вам адкажам. Мы звычайная сярэднееўрапейская краіна, міралюбная, нацэленая на спакойнае жыццё. І камусьці пагражаць у сувязі з гэтым мы проста не можам», - дадаў ён

Каментары5

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Свеце» прарвала трубу з халоднай вадой. Вуліцу затапіла ВІДЭА2

Ціхая вайна за свядомасць. Як Расія хавае сваю прапаганду за асабістымі гісторыямі5

Куды знікла «самая паспяховая ракета» Украіны «Фламінга»?22

У Парыжы правялі ператрус у мясцовым офісе X і выклікалі на гутарку Ілана Маска1

Беларусь увайшла ў пяцёрку найбуйнейшых пастаўшчыкоў у Кітай курыных лапак2

Эпштэйн рабіў генетычны тэст. «Там сказана, што я з Беларусі»20

Першая частка «Валадара пярсцёнкаў» выйдзе ў пракат з дубляжом на беларускай мове3

У Віцебску аўтасалон выставіў балід «Формулы-1». Няўжо сапраўдны?

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць