З вадаёма ў Бабруйскім раёне дасталі аўтамабіль з целамі чатырох мужчын. Сярод іх былі сілавікі
29 чэрвеня прыблізна ў 12 гадзін у Бабруйскі РАУС паступіла паведамленне аб тым, што ў вадаёме недалёка ад райцэнтра выяўленая перавернутая аўтамашына Nissan, паведамляе МУС.

У салоне машыны былі знойдзены целы чацвярых мужчын (усе жыхары Бабруйска 52, 41, 38 і 34 гадоў). Сярод загінулых — супрацоўнік аддзела міліцыі Першамайскага раёна Бабруйска і супрацоўнік Акадэміі МУС. Абодва знаходзіліся не на службе.
Цяпер на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі міліцыі, следчыя, эксперты і ратавальнікі. Высвятляюцца абставіны здарэння і прычыны смерці пацярпелых.
Цяпер чытаюць
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве

Каментары