Вялікабрытанія ўводзіць санкцыі за парушэнне правоў чалавека — у спісе ёсць і расейцы
Кіраўнік брытанскага МЗС Дамінік Рааб 6 ліпеня абвесціць імёны і прозвішчы асоб, у прыватнасці з Расіі і Саудаўскай Аравіі, якія трапілі пад санкцыі за парушэнне правоў чалавека. Пра гэта паведамляе rbc.ru са спасылкай на Financial Times.
Міністэрства замежных спраў адмовілася раскрыць санкцыйны спіс, але імёны і прозвішчы тых, каго закрануць абмежаванні, назавуць на пасяджэнні ў парламенце ў панядзелак. Туды ўвойдуць людзі, якіх Вялікабрытанія лічыць датычнымі да смерці адваката Сяргея Магніцкага.
У спісе будуць некалькі дзясяткаў чалавек, туды, па словах Рааба, трапяць «каты, забойцы і гвалтаўнікі». Грамадзян Саудаўскай Арабіі Вялікабрытанія збіраецца пакараць у сувязі з забойствам Джамаля Хашогджы ў 2018 годзе.
Санкцыі ўступяць у сілу неадкладна, адзначае FT. Актывы названых Раабам асоб у Вялікабрытаніі будуць замарожаныя, ім забароняць уезд у краіну. Акрамя Расіі і Саудаўскай Аравіі, пад санкцыі трапіць Паўночная Карэя, тады як Кітай абмежаванні не закрануць.
Вялікабрытанія ўпершыню самастойна ўвядзе санкцыі. Гэта стала магчыма пасля таго, як дзяржава пакінула ЕС у рамках Brexit.
-
Генерал Аляксееў, у якога сёння стралялі ў Маскве, датычны да катавання абаронцаў «Азоўсталі». Пракапенка: Справа будзе даведзена да канца
-
У Пецярбургу прафесара арыштавалі па абвінавачванні ў дзяржздрадзе, бо публікацыі магла чытаць нарвежская разведка
-
Лаўроў назваў замах на генерала Аляксеева спробай сарваць перамовы
Каментары