Улада1111

Грэка‑каталікі Мінска звярнуліся да Лукашэнкі

з просьбай перадаць адбудаваную царкву Святога Духа ім.

з просьбай перадаць адбудаваную царкву Святога Духа ім.

Грэка‑каталіцкія вернікі сталіцы звярнуліся да прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі з просьбай дазволіць ім пабудаваць храм на месцы царквы Святога Духа ў Верхнім горадзе.

У звароце зазначаецца, што цяпер у Мінску налічваецца чатыры грэка‑каталіцкія парафіі: «Дзякуючы візіту ў Беларусь дзяржаўнага сакратара Ватыкана кардынала Тарчызіё Бэртоне адна з парафій атрымала магчымасць праводзіць набажэнствы ў капліцы па вул. Арджанікідзе. Тры іншыя грэка‑каталіцкія парафіі карыстаюцца гасціннасцю рыма‑каталіцкіх парафій».

Уніяты наракаюць: «Такое становішча нельга лічыць нармальным. Ужо даўно наспела неабходнасць пабудаваць у сталіцы Беларусі грэка‑каталіцкі храм. На ранейшыя звароты грэка‑католікі атрымлівалі ад мінскіх уладаў адмоўныя адказы. Цяпер мы звяртаемся да Прэзідэнта Беларусі».

Аўтары звароту вітаюць аднаўленне царквы Святога Духа, знішчанай у 1936 г. На іх думку, вяртанне храму канфесіі, якая яго збудавала, падкрэсліла б унікальны поліканфесійны характар Мінска, у цэнтры якога ў XVII—XVIII cтст. знаходзіліся храмы і манастыры Уніяцкай, Праваслаўнай і Рыма‑Каталіцкай Цэркваў.

Пад зваротам падпісаліся доктар гiстарычных навук Анатоль Грыцкевiч, доктар багалослоўя Iрына Дубянецкая, доктар фiзiка‑матэматычных навук Юры Хадыка, пiсьменнiк Уладзiмiр Арлоў, паэтка Галiна Дубянецкая, археолаг Эдвард Зайкоўскi, гісторык Анатоль Сiдарэвiч.

Царква Святога Духа, збудаваная ў першай палове XVII ст., належала да комплексу ўніяцкага, базыльянскага кляштару.

У 1795 г. базыльянскія манастыры былі зачынены, а царкву аддалі пад кафедральны праваслаўны Петрапаўлаўскі сабор. Пры цару яе перабудавалі на маскоўскі лад, а за саветамі ўвогуле збурылі. Захаваліся толькі падмуркі, на іх яна і паўстане зноў.

Пачатак аднаўлення запланаваны на пачатак лета. Адбудовай будзе займацца КУП «Мінская спадчына». Мае быць адноўлены гістарычны вобраз храму. Адно што скульптуры святых на фасадзе вырашана замяніць на арнамент. Запланавана, што ў будынку размесціцца філарманічная зала.

Глядзі таксама:
У Верхнім горадзе адбудуюць царкву Святога Духа

Каментары11

Цяпер чытаюць

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так10

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Усе навіны →
Усе навіны

Міжнароднае энергетычнае агенцтва прапанавала грунтоўна залезці ў нафтавыя рэзервы1

Памёр Валерый Сацукевіч

Сербская авіякампанія зноў стала лётаць у Расію праз Беларусь4

Дураў праз абвал кошту Telegram страціў дзве траціны свайго багацця10

У топ мільярдэраў ад Forbes увайшоў грамадзянін Беларусі2

Цяпер будуць адключаць пракат самакатаў падчас дрэннага надвор’я1

«Якія вы ўсе смярдзючыя, агідныя, апранаецеся быццам на памыйцы»: прыгажуня з Растова раскрытыкавала беларусак46

У Чарнаўцах падчас ускрыцця цела вайскоўца, перададзенага ў рамках абмену з РФ, выявілі гранату2

У Мінску здаецца кватэра ў стылі англійскага паба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так10

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць