Сусветная арганізацыя аховы здароўя заклікала не спадзявацца, што свет у агляднай будучыні вернецца да дакаранавіруснага жыцця. Пра гэта заявіў на брыфінгу генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Адханам Гебрэесус.
«Я хачу быць з вамі шчырым: у агляднай будучыні не будзе вяртання да «старога жыцця». Але ёсць шлях да сітуацыі, калі мы можам кантраляваць хваробу і ўжыцца з нашым жыццём», — заявіў кіраўнік міжнароднай арганізацыі.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары