Улада

Сёння ў Мінск прыбывае кіраўнік МЗС Чэхіі Карэл Шварцэнберг

Гэта першы візіт у Беларусь кіраўніка чэшскага замежнапалітычнага ведамства. Між іншым, дакладная праграма візіту дагэтуль невядома.

Гэта першы візіт у Беларусь кіраўніка чэшскага замежнапалітычнага ведамства. Між іншым, дакладная праграма візіту дагэтуль невядома.

Як паведаміла прэс‑служба чэшскага пасольства ў Беларусі, на гэты момант запланаваны перамовы К.Шварцэнберга з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым, сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і пасламі краін Еўрасаюза ў Мінску.

Мэта візіту кіраўніка МЗС Чэхіі, якая цяпер старшынствуе ў Еўрасаюзе,

— разгледзець перспектывы супрацоўніцтва ЕС і Беларусі, у прыватнасці ўдзел краіны ў новай праграме ЕС «Усходняе партнёрства».
Плануецца таксама абмеркаваць пытанні беларуска‑чэшскіх адносінаў, у тым ліку развіццё эканамічнага супрацоўніцтва, і тэхнічныя пытанні, звязаныя з дыппрадстаўніцтвам Чэхіі ў Мінску, паведамляе пасольства.

У кастрычніку 2008 года МЗС Чэхіі заявіла пра жаданне пашырыць кантакты з афіцыйным Мінскам з улікам гатоўнасці беларускага кіраўніцтва прасоўвацца па шляху дэмакратыі. Гаварылася пра зацікаўленасць Чэхіі ў развіцці палітычных і эканамічных сувязей на двухбаковым узроўні, а таксама пра гатоўнасць аказаць падтрымку ў наладжванні дыялогу паміж Беларуссю і ЕС.

У канцы кастрычніка 2008 года Беларусь наведаў намеснік міністра замежных спраў Чэхіі Томаш Пояр. Ён сустрэўся з прадстаўнікамі афіцыйных структур Беларусі і лідэрамі дэмакратычных сіл.

У сакавіку 2009 года К.Шварцэнберг выказаўся ў падтрымку працягу частковага прыпынення візавых санкцый у дачыненні да высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.
Са сваім беларускім калегам С.Мартынавым ён сустракаўся двойчы — у кастрычніку 2008 года (Люксембург) і ў студзені 2009 года (Брусель). Абедзве сустрэчы праходзілі ў фармаце перамоў еўрапейскай «тройкі» (Савета ЕС, Еўракамісіі і краіны — старшыні Еўрасаюза).

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ5

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне ўпершыню пройдзе піўны фестываль2

Фестывалю «Сонцастаянне» ў Пружанах у наступным годзе не будзе3

Як і дзе купіць і прадаць золата ў Беларусі, і ці трэба плаціць падаткі за гэта5

Праз крызіс, выкліканы паветранымі шарамі з кантрабандай, у Літве абвешчаная надзвычайная сітуацыя12

У цэнтры Гродна прадаюць кватэру ў доме 1880 года з голымі сценамі. Колькі просяць?3

У Бабруйску 16‑гадовыя нажамі жорстка забілі мужчыну22

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму23

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ5

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць