Выбары-202066

50 выпускнікоў радыёфізікі БДУ звярнуліся да членаў выбарчых камісій

Выпускнікі факультэта радыёфізікі БДУ розных гадоў склалі адкрыты зварот да членаў выбарчых камісій. 

Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь

Мы скончылі факультэт радыёфізікі БДУ, хтосьці нядаўна, хтосьці больш за чвэрць стагоддзя таму. Мы любім Беларусь і паважаем людзей, якія ў ёй жывуць.

Мы жывём у гэтай краіне ці непарыўна з ёй звязаныя і хочам, каб у ёй жылі нашы дзеці, упэўнена гледзячы ў будучыню. Мы маем права свабодна абіраць і быць абранымі ў дзяржаўныя органы на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога або ўскоснага выбарчага права пры таемным галасаванні.

Чым мы незадаволеныя

Мы незадаволеныя тым, што наша законнае права на сумленныя выбары парушаецца.

Мы незадаволеныя тым, што выбарчая кампанія ператварылася ў жорсткую і непрымальную барацьбу з іншадумствам.

Мы незадаволеныя тым, што самыя моцныя альтэрнатыўныя прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта знятыя з дыстанцыі на старце.

Мы незадаволеныя тым, што незалежныя кандыдаты не прайшлі ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.

Мы незадаволеныя тым, што на ўчасткі абмежаваны доступ назіральнікаў.

Мы незадаволеныя тым, што тых, хто выходзіць на мірныя акцыі пратэсту ці проста апынуўся побач з імі, хапаюць на вуліцах, кідаюць у аўтазакі і саджаюць.

Да каго мы звяртаемся

Мы звяртаемся да членаў выбарчых камісій усіх узроўняў.

Чаго мы хочам

Палічыце нашы галасы.

Дапамажыце ўбачыць, колькі насамрэч такіх жа незадаволеных, як мы.

Проста палічыце нашы галасы.

Таму што гэта нашы галасы і гэта мы выбіраем прэзідэнта.

Проста шчыра палічыце нашы галасы.

Выбар ёсць заўсёды.

А ў нас павінны быць выбары.

Бо паасобку мы проста людзі, а разам — народ Беларусі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу8

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе4

«Праспект Нежалезнасці» Мікіты Найдзёнава: жар, нахабства і шмат любімага Мінска3

Новы сплаў металу змяняе форму крыла самалёта ў палёце2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу8

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць