Улада1111

Зяленскі папрасіў Лукашэнку перадаць Украіне расійскіх баевікоў

Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі развіццё двухбаковых адносін, падрыхтоўку да правядзення восенню ў Гродне ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Адзначана неабходнасць прыкласці максімум намаганняў для таго, каб гэтае мерапрыемства дало важкія практычныя вынікі, паслужыла актывізацыі супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Зяленскі таксама абмеркавалі эпідэміялагічную сітуацыю ў краінах, меры па барацьбе з распаўсюджваннем каранавірусу, абмяняліся назапашаным у гэтым плане вопытам.

Гаворка таксама ішла пра ўзмацненне памежнага кантролю на беларуска-ўкраінскай мяжы і актывізацыі ўзаемадзеяння паміж пагранічнымі ведамствамі.

Уладзімір Зяленскі закрануў у размове пытанне аб затрыманых у Беларусі баевіках.

Ён праінфармаваў, што яны ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на Данбасе, і ўкраінская пракуратура вядзе расследаванне паводле гэтых фактаў. Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу адзначыў, што праваахоўныя органы будуць супрацоўнічаць па гэтым пытанні ў рамках падпісаных з Расіяй і Украінай міжнародных пагадненняў.

Прэс-служба ўкраінскага лідара дадае, што Лукашэнка і Зяленскі падрабязна абмеркавалі пытанні, звязаныя з затрыманнем баевікоў. «Адзначана важнасць далейшага эфектыўнага ўзаемадзеяння кампетэнтных органаў дзвюх дзяржаў, у прыватнасці ў кантэксце перадачы Украіне асоб, якія падазраюцца ў тэрарыстычнай дзейнасці на тэрыторыі нашай дзяржавы.

Уладзімір Зяленскі выказаў перакананне, што датычным да дзеянняў незаконных фармаванняў на Данбасе не ўдасца пазбегнуць справядлівага пакарання.

«Спадзяюся, што ўсе падазраваныя ў тэрарыстычнай дзейнасці на тэрыторыі Украіны будуць нам перададзеныя для прыцягнення да крымінальнай адказнасці згодна з дзейнымі міжнародна-прававымі дакументамі», — сказаў кіраўнік Украінскай дзяржавы.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Новы трэнд: людзі гатуюць марозіва на вуліцы ў снезе1

У Іране ўзламалі спадарожнікавае вяшчанне дзяржаўных тэлеканалаў — Рэза Пехлеві заклікаў зрынуць рэжым аятол ВІДЭА2

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць