Улада55

Лукашэнка абвінаваціў Польшчу, Чэхію, Літву і Украіну ў кіраванні пратэстамі ў Беларусі

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што пратэснымі акцыямі кіруюць з-за мяжы і выказаў падзяку расійскаму боку, «інакш краіне было б цяпер няпроста». Пра гэта паведамляе яго прэс-служба.

Паводле слоў Лукашэнкі, на абстаноўку ў Беларусі ў большай меры ўплываюць знешняе ўмяшанне ва ўнутраныя справы краіны і кіраванне пратэснымі акцыямі з-за мяжы.

— Яно паходзіць з Польшчы, Чэхіі, Літвы і Украіны, што нас больш за ўсё насцярожвае. Вы ўчора чулі заяву міністра замежных спраў Расіі Лаўрова, які ўжо ў адкрытую (ён увогуле чалавек вельмі стрыманы ў гэтых адносінах, асцярожны) заявіў, што адбываецца на мяжы, — сказаў ён. — Мы рэагуем на любыя негатыўныя рухі цела на адрас Беларусі. Для нас самае важнае — не дапусціць распальвання ў Мінску нейкага пажару. Таму што так бывае заўсёды: пачынаецца са сталіцы і перакідаецца на ўсю краіну.

Разам з тым Лукашэнка ўпэўнены, што ў Беларусі так не можа адбыцца: у людзей ёсць праца і магчымасць зарабляць.

— Так, моладзь заўсёды была актыўная, любіць пахадзіць, пабузіць. Мы гэта таксама разумеем, але заклікаем іх да таго, каб закон выконваўся. Асабліва студэнтаў. Ну чаго не хапае студэнтам? Мы захоўвалі колькасць бюджэтнікаў, што было ў савецкія часы. Хацелі абмежавацца (дапусцім, на пяцідзесяці тысячах бюджэтнікаў, і ўсё), але жадаючых атрымаць вышэйшую адукацыю было значна больш, — распавёў Лукашэнка. — Мы далі адтэрміноўку ад войска — калі ласка, вучыцеся. Не хочаш вучыцца — ідзі ў армію, асцярожней на працу, калі адслужыў. Але парадак у краіне павінен быць.

Ён выказаў падзяку расійскаму боку за падтрымку, інакш краіне было б цяпер няпроста.

— Памылак нельга дапусціць. Але вы павінны выдатна разумець: ёсць чырвоная рыса, нікому не дазволена яе пераходзіць. Калі гэта здарыцца, натуральна, мы будзем рэагаваць па ўсёй строгасці нашага закона. Таму прашу вас, давядзіце гэта да людзей. Няхай яны мяне занадта не асуджаюць за нейкую мяккацеласць. Ніякай мяккацеласці тут няма. Краіна працуе, хоць шмат каму б хацелася (асабліва нашым суседзям), каб мы паваліліся.

Нагадаем, раней Аляксандр Лукашэнка ўжо неаднаразова абвінавачваў Польшчу, Чэхію, Літву і Украіну ў кіраванні пратэстамі. Сярод іншых «краін-лялькаводаў» называліся Расія, Вялікабрытанія, Нідэрланды, Латвія і ЗША.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія42

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты12

Беларуская музыкантка трапіла на гістарычны фестываль у Польшчы — і цяпер шые касцюмы розных эпох

У Мінску пачнуць вырошчваць жоўтыя і шакаладныя таматы

Побач з Мінскам прадаюць дачу беларускага пісьменніка1

«Дапамога» Калегавай запусціла новую платформу для збораў — з нулявой камісіяй. На што збіраюць першыя грошы?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія42

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць