Грамадства11

«Поўная лухта»: польскі актывіст з Гродна пра вывешванне польскіх сцягоў

Аляксандр Лукашэнка, а следам за ім і чыноўнікі з ідэолагамі, ужо некалькі тыдняў паўтараюць як мантру словы аб тым, што пасля выбараў у Гродзенскай вобласці сталі вывешваць польскія сцягі.

«Вядома, мы ніколі не будзем мірыцца з тым, што ў Гродне вывешваюць польскія сцягі на балконах і ўжо ў адкрытую заяўляюць: пры распадзе Беларусі Гродзенская вобласць адыдзе Польшчы. Ды нікуды яна не адыдзе», — казаў Лукашэнка.

«Наша Ніва» распытала ў вядомага журналіста, актывіста незалежнага Саюза палякаў Андрэя Пачобута, ці сапраўды ў Гродне і вобласці сталі вывешваць «бяла-чырвоныя» сцягі. Андрэй — сам жыхар Гродна і ў справах вобласці арыентуецца добра.

Андрэй Пачобут. Фота Хартыя-97.

«НН»: Польскія сцягі ў жніўні сапраўды былі заўважныя ў Гродне?

Андрэй Пачобут: Польскі сцяг даўно вісіць над будынкам польскага консульства ў Гродне. Працягвае вісець і цяпер. Больш ні на адным адміністрацыйным ці прыватным будынку не было. Я спецыяльна пра гэта даведваўся. Адзін ідыёт з гродзенскімі каранямі піша, што над тым ці іншым пад’ездам вісеў польскі сцяг, сталі высвятляць, нічога такога і блізка няма. Тое самае магу сказаць і пра вобласць. Адмыслова даведваўся — нідзе ніхто польскіх сцягоў не вывешваў. Гэта я магу сказаць дакладна.

У Гродне над тэатрам быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. Пасля гэтага і сталі гучаць словы пра польскія сцягі.

«НН»: Для чаго тады робяцца такія заявы вышэйшых чыноў?

АП: Лукашэнка спрабуе паказаць, што ён не прайграў выбары. Думаю, гэта гаворыцца з разлікам на Пуціна і Расію, а таксама на невялікую групу (мы цяпер дакладна ведаем, што гэта невялікая група) ягоных прыхільнікаў. У Гродзенскай вобласці вялікая частка людзей бывала ў Польшчы, яны ўсе глядзяць на гэта як на лухту. Аднак я вось быў на праўладным мітынгу ў падтрымку Лукашэнкі, і там казалі, што Гродзенскую вобласць ужо падзялілі між Польшчай і Літвой, што нібыта так сказала Ціханоўская.

«НН»: Андрэй, вы добра знаецеся ў польскіх палітычных колах. Такія настроі — далучыць Гродзенскую вобласць да Польшчы — там сапраўды ёсць?

АП: Гэта нейкая фантасмагорыя, вядома. У Расіі папулярная ідэя перагляду межаў, таму яны экстрапалююць сваё бачанне на астатніх. Але ў Польшчы такой патрэбы няма.

Наколькі я ведаю, размовы пра «далучэнне» Гродзеншчыны да Польшчы пачаліся пасля таго, як рэдактар тыднёвіка «Найвыжшы час» (Najwyższy Czas) напісаў у твітары, што ў выпадку развалу Гродзенская вобласць павінна адысці да Польшчы. Гэты твіт выклікаў абурэнне ў Польшчы, яго папярэджвалі, што гэта працуе на расійскую прапаганду. Так і атрымалася. Аднак чамусьці ўсе маўчаць, што за «Найвыжшы час» такі? Гэта выданне, якое сімпатызуе Лукашэнку, Расіі, Пуціну, Кітаю.

Канечне, хапае розных ідыётаў, але гэта нават не маргіналы, а яшчэ менш істотныя асобы. Ніводная сур'ёзная палітычная сіла не выступае за далучэнне Гродзеншчыны, няма такой грамадскай думкі.

«НН»: Ці ўзмацніўся ціск на сябраў вашага Саюза палякаў пасля заяў Лукашэнкі?

АП: Мы ўжо вытрымалі розны ціск. І калі пачулі словы, то былі падрыхтаваныя да новага ціску. Некалькі нашых сяброў былі затрыманыя, але ў рамках агульных пратэстаў салідарнасці і супраць насілля. Мы гатовыя да любога развіцця падзей.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць