Улада5353

Лукашэнка запрасіў Папу ў Беларусь

Сёння апоўдні па беларускім часе адбылася сустрэча Папы Рымскага Бенедыкта XVI з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Коля таксама ў Ватыкане.

Папа Бенедыкт XVI прыняў 27 красавіка ў Ватыкане прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку. Асабістая аўдыенцыя працягвалася 25 хвілін, паведамляюць італьянскія СМІ.
Бакі абмеркавалі перспектывы пашырэння супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ватыканам.

«Падчас размовы, якая праходзіла ў пазітыўнай атмасферы, былі абмеркаваны праблемы, што тычыліся адносінаў веры і розуму, міжканфесійнага і міжкультурнага дыялогу, — гаворыцца ў паведамленні прэс‑службы Ватыкана. — Апрача таго, абмяркоўваліся тэмы міжнароднага характару адносна прасоўвання справы міру і рэальнага прагрэсу чалавецтва, а таксама некаторыя ўнутраныя праблемы Беларусі, якія тычацца каталіцкай царквы і перспектыў пашырэння супрацоўніцтва».

Як зазначае прэс‑служба, пасля аўдыенцыі ў Бенедыкта XVI Лукашэнка сустрэўся з дзяржсакратаром Ватыкана кардыналам Тарчызіё Бэртонэ і сакратаром па адносінах з дзяржавамі Даменікам Мамберці.

Сустрэча пантыфіка з А.Лукашэнкам доўжылася каля 25 хвілін. А.Лукашэнка запрасіў Бенедыкта XVI наведаць Беларусь, «калі на тое будзе воля Госпада». «Наша сустрэча зацягнулася на доўгія гады», — заявіў А.Лукашэнка.

Пантыфік падарыў А.Лукашэнку сувенірную манету, беларускі кіраўнік — вобраз Ісуса Хрыста, зроблены з беларускіх прыродных матэрыялаў.

На сустрэчы А.Лукашэнкі з Т.Бэртонэ размова ішла аб заключэнні пагаднення паміж Беларуссю і рымска‑каталіцкай царквой па аналогіі з дагаворам, які існуе паміж Беларуссю і праваслаўнай царквой.
Было заяўлена, што такое пагадненне будзе падпісана. Апрача таго, бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў сферы навукі, культуры, архіўнай і бібліятэчнай справы.

Як зазначае «Радыё Ватыкана», Лукашэнка прыбыў да ўваходу ў Апостальскі палац каля 11 гадзін раніцы па мясцовым часе (у 12 гадзін па мінскім). Яго ў прысутнасці роты швейцарскіх гвардзейцаў прывітаў прэфект палаца разам з ганаровымі камергерамі, якія праводзілі беларускага прэзідэнта ў залу прыёмаў папы Бенедыкта XVI.

А.Лукашэнку суправаджалі міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў і пасол Беларусі пры Святым Пасадзе Сяргей Алейнік. Паводле інфармацыі «Радыё Ватыкана»,

у склад беларускай дэлегацыі ўваходзяць «яшчэ каля 12 чалавек». Сярод іх быў малодшы сын А.Лукашэнкі Мікалай.

Чакаецца, што ў Італіі А.Лукашэнка сустрэнецца з прэм’ер‑міністрам Італіі Сільвіё Берлусконі і міністрам замежных спраў краіны Франка Фраціні.

Каментары53

Цяпер чытаюць

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць6

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Фларыдзе выявілі снайперскую вышку з відам на самалёт Трампа3

Авіякатастрофа ў Ганконгу: грузавы самалёт з'ехаў з паласы ў мора, загінулі двое супрацоўнікаў аэрапорта

Галоўчанка заклікаў людзей не шарахацца, не панікаваць і пазбаўляцца ад даляра12

Беларуска пераехала са Слоніма ў французскую вёску, дзе працуе сядзелкай у мясцовых пенсіянераў — і шчаслівая ВІДЭА12

Трамп запярэчыў, што прымушаў Зяленскага аддаць Расіі ўвесь Данбас9

Картэж віцэ-прэзідэнта ЗША трапіў пад асколкі снарада3

За апошнія 10 гадоў арэндныя стаўкі выраслі ўдвая. За колькі цяпер здаюць кватэры12

Церцель сказаў, што вядзецца праца, каб арганізаваць размову Лукашэнкі з Зяленскім16

У Telegram пачалі рэкламаваць прыкладанне Telega, але яго стварылі ў Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць6

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць