Грамадства11

У Бабруйску сястра прыйшла на суд да брата — асудзілі і яе

15 верасьня ў Бабруйску разглядалася справа Івана Хамрэнкі за ўдзел у шэсьці. Ён атрымаў штраф, але на свабоду ня выйшаў. Апрача таго ў судзе затрымалі і ягоную сястру Ірыну Купцэвіч, піша «Свабода».

Івана Хамрэнку затрымалі яшчэ 25 жніўня, склалі пратакол за ўдзел у шэсьці і адпусьцілі дамоў. Суд над ім пачаўся 9 верасьня і цягнуўся некалькі дзён.

Раніцай 15 верасьня на абвяшчэньне выраку прыйшла сястра Івана, журналістка Reform.by Ірына Купцэвіч. Яе проста з будынку суду міліцыянты адвезьлі ў ГУУС на складаньне пратаколу таксама за ўдзел у шэсьці 13 верасьня. 14 верасьня Ірыне тэлефанаваў участковы, запрашаў на гутарку — яна прыходзіла ў дамоўлены час, але яго не было.

Ірына Купцэвіч

Тым часам Івану прысудзілі штраф 675 рублёў і проста ў залі суда затрымалі другі раз, гэтым разам за ўдзел у шэсьці 13 верасьня.

Па абедзе над братам і сястрой адбыліся суды. Ірына Купцэвіч атрымала пакараньне ў выглядзе штрафу 10 базавых, а Іван Хамрэнка ў дадатак да папярэдняга штрафу — 7 сутак арышту.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім17

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцаў спыталі, як яны ставяцца да мірнага плана, які будзе ўключаць вывад войскаў з Данбаса6

Чатырохгадовая дзяўчынка ў Барысаве ў дзіцячым садку зламала руку, спрабуючы рабіць «кола»

З 2026 года ў Беларусі істотна падаражэе шэраг аўто папулярных кітайскіх марак1

Чаму неба над «Мінск-Светам» дзіўна зіхаціць? ВІДЭА2

Міністры замежных спраў ЕС ухвалілі пашырэнне санкцыйнага рэжыму ў дачыненні да Беларусі4

Адной з вывезеных ва Украіну палітвязняў аказалася выкладчыца з Глыбокага1

У Пецярбургу 15‑гадовы школьнік напаў з нажом на настаўніцу — яны абодва шпіталізаваныя6

Аляксандра Здаравеннава з Рэчыцы за «здраду дзяржаве» асудзілі да 10 гадоў калоніі і буйнога штрафу1

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім17

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць