Грамадства88

Вядомыя прозвішчы яшчэ двух дыпламатаў, якіх звольнілі з МЗС

Былы міністр культуры і пасол Беларусі ў Польшчы і Францыі Павел Латушка ў сваім тэлеграм-канале агучыў інфармацыю, што бліжэйшым часам са структуры МЗС будзе звольнена больш за 30 работнікаў.

Гэта супрацоўнікі і цэнтральнага апарату Міністэрства, і людзі, што працавалі ў дыпламатычных прадстаўніцтвах за мяжой.

«Наша Ніва» даведалася прозвішчы двух чалавек з гэтага спісу супрацоўнікаў МЗС. Гаворка пра работнікаў цэнтральнага апарату ведамства — Паўла Караткевіча і Андрэя Трусава.

Спадар Караткевіч быў другім сакратаром Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці. У размове з карэспандэнтам «НН» спадар Караткевіч пацвердзіў, што ад 18 верасня не з’яўляецца супрацоўнікам МЗС, але падрабязнасці звальнення вырашыў не агучваць.

Павел Караткевіч. Фота з фэйсбука.

Таксама працы пазбавіўся Андрэй Трусаў — другі сакратар Галоўнага ўпраўлення Азіі і Афрыкі. Трусаў быў адзіным супрацоўнікам МЗС, які валодаў інданезійскай мовай.

Андрэй Трусаў. Фота з фэйсбука.

І Караткевіч, і Трусаў — выпускнікі расійскага МГІМО, дзе навучаліся па квоце ад беларускага МЗС. Яшчэ раней быў звольнены Андрэй Місюра, трэці сакратар пасольства Беларусі ў Індыі. Ён таксама з’яўляецца выпускніком МГІМО.

Па звестках «Нашай Нівы», працы пазбавяцца дыпламаты, што на сёння працуюць у Латвіі, Польшчы, Бельгіі. Многіх выклікаюць да 28 верасня ў распараджэнне МЗС.

«Звальненні адбываюцца ці праз тое, што супрацоўнікі выказаліся ў сацыяльных сетках супраць гвалту, ці адмовіліся ўдзельнічаць у фальсіфікацыі выбараў на ўчастках за мяжой. На знешнепалітычным кірунку ў нас адбываецца поўнае фіяска. Праходзіць зачыстка дыпламатаў, што прывядзе да разбурэння сістэмы МЗС. Прымаюцца кадравыя рашэнні па лаяльнасці да ўлады, а не па прафесіяналізме. Я хацеў бы выказаць словы падтрымкі беларускім дыпламатам, якія занялі сваю прынцыповую пазіцыю», — сказаў Павел Латушка ў каментары «Нашай Ніве».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Лёс сына прапагандыста са «Спутніка», які прыйшоў да беларушчыны падлеткам, выклікаў буру эмоцый у яго сяброў1

Лёс сына прапагандыста са «Спутніка», які прыйшоў да беларушчыны падлеткам, выклікаў буру эмоцый у яго сяброў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Маё сэрца сёння з народам Венесуэлы19

Генеральны пракурор ЗША: Мадура і яго жонка паўстануць перад поўным гневу амерыканскім правасуддзем10

У Салечніках затрымалі беларуса з цыгарэтамі на 217 тысяч еўра1

Дзяржсакратар ЗША Рубіа: Мадура не прэзідэнт Венесуэлы, а кіраўнік наркакартэлю12

Лукашэнка «катэгарычна» асудзіў «акт амерыканскай агрэсіі супраць Венесуэлы»128

«Мы вам патэлефануем». Эйсмант расказала, як трапіла на БТ5

Каракас за 30 хвілін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы79

У польскай мове прайшла найбольшая за 90 гадоў рэформа правапісу. Што змянілі?11

Што вядома пра Венесуэлу на гэты момант13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лёс сына прапагандыста са «Спутніка», які прыйшоў да беларушчыны падлеткам, выклікаў буру эмоцый у яго сяброў1

Лёс сына прапагандыста са «Спутніка», які прыйшоў да беларушчыны падлеткам, выклікаў буру эмоцый у яго сяброў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць