Улада11

Сідорскі і Ломаць ператрасаюць страхавыя агенцтвы

Са словаў Сідорскага, у гендырэктара Белдзяржстраху Анатоля Свержа «зарплата вышэйшая, чым у прэм’ер‑міністра… у Свержа зарплата вышэйшая ўдвая, чым у міністра фінансаў». Са словаў Свержа, у студзені ягоная налічаны заробак склаў 4,5 млн рублёў.

«Вы працуеце найгорш ва ўсёй постсавецкай прасторы», — распякаў прэм’ер Сідорскі першага намесніка міністра фінансаў Уладзіміра Амарына, які апякуецца страхавой галіною.

«Нягледзячы на ўсе высілкі, у 2008 годзе аб’ём сабраных прэмій склаў 0,73% ВУП» пры заданні 1,09% ВУП, нагадаў Сідорскі.

У 2008 годзе ў Беларусі збор страхавых прэмій на душу насельніцтва склаў толькі эквівалент $44 супраць $71 у Казахстане, $227 у Расіі, $229 — ва Ўсходняй Еўропе і $600 на Захадзе.

У сваю чаргу, старшыня Каміэту дзяржкантролю Зянон Ломаць прыводзіў вынікі праверак, якія выявілі вытрату дзяржаўнымі страхавымі кампаніямі соцень мільёнаў рублёў на карпаратыўныя бяседы, рамонты туалетаў, пабудову тэнісных кортаў і пад.

Сідорскі й Ломаць пагражалі кадравымі перастаноўкамі ў дзяржаўных страхавых кампаніях.

У прыватнасці, Ломаць патрабуе адстаўкі гендырэктара Беларускай нацыянальнай перестраховачнай арганізацыі (БНПА, Belarus Re) Сяргея Місюрова.

Са словаў Сідорскага, у гендырэктара Белдзяржстраху Анатоля Свержа «зарплата вышэйшая, чым у прэм’ер‑міністра… у Свержа зарплата вышэйшая ўдвая, чым у міністра фінансаў». (Са словаў Свержа, у студзені ягоная налічаны заробак склаў 4,5 млн рублёў, паведамляе Afn.by).

Варта адзначыць, што Сверж перайшоў у Белдзяржстрах з пасады намесніка міністра фінансаў.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Усе навіны →
Усе навіны

У Wildberries знайшлі тавары з «экстрэмісцкай» сімволікай4

Інфармацыю знайшлі на камп'ютары чалавека з Беларусі. Стала вядома, што за праблема з бяспекай была ў «Байхэлп»11

Івулін: У мяне было рэнамэ «гразы першакурсніц». Кожны год я, як Змей Гарыныч, прылятаў і забіраў самую прыгожую8

Грыбнікі запісваюць відэа, як проста ў лесе ядуць «чортавы яйкі»4

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім27

У Магілёве ўраган знёс з балкона норкавае футра, якое знайшлося за тры кіламетры ад дома3

Трамп адгаварыў рэспубліканцаў ад падтрымкі закона аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі8

Нешта загарэлася на заводзе «Керамін» ВІДЭА1

У Мінску разглядаюць праект трэцяга транспартнага кальца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць