Грамадства1010

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Былы работнік прэзідэнцкага пула і лаўрэат «Тэлевяршыні» цалкам адбыў прысуджаныя 3 гады калоніі.

Дзмітрыю Семчанку 42 гады. Ён родам з Магілёва

12 ліпеня з калоніі №22 Ваўчыныя норы пад Івацэвічамі вызваліўся Дзмітрый Семчанка. Былы журналіст АНТ цалкам адбыўся трохгадовы тэрмін.

Дзмітрый Семчанка быў затрыманы ў верасні 2023 года разам з жонкай Юліяй. Яе аштрафавалі, а ён паўтара месяца адседзеў на Акрэсціна па адміністратыўках, пасля чаго на яго завялі крымінальную справу.

@nashaniva Былы работнік пула Лукашэнкі цалкам адбыў прысуджаныя тры гады калоніі. Дзмітрый вызваліўся 12 ліпеня з калоніі №22 Ваўчыныя норы пад Івацэвічамі #беларусь #странадляжизни #тихановский #сергейтихановский #тихановская #минск #брест #тутака #tutaka ♬ Epic Legend - Auracle

Суддзя Мінскага гарадскога суда Яўген Пісарэвіч пакараў Семчанку трыма гадамі калоніі за «распальванне варожасці». «Фармаваў у грамадскасці варожасць і нянавісць да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, ваеннаслужачых і прадстаўнікоў улады» — гаварылася ў абвінавачванні.

Дзмітрый Семчанка

На момант арышту Семчанка быў піяр-менеджарам кампаніі «Белагра», якая займалася продажамі беларускай сельгастэхнікі і запчастак.

Аднак найбольшую вядомасць ён займеў як журналіст АНТ, на якім працаваў з 2009 года. Семчанка быў палітычным аглядальнікам з пула Аляксандра Лукашэнкі, быў лаўрэатам «Тэлевяршыні».

У жніўні 2020 годзе ў знак пратэсту супраць жорсткіх разгонаў мірных акцый ён звольніўся. У верасні 2020 года быў пакараны 15 суткамі за ўдзел у маршах.

Семчанка застаецца ў спісе «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў».

Дзмітрый Семчанка ў судзе

Каментары10

  • Чавус
    14.07.2025
    Хачу выказаць Дзмітрыю сваю павагу. І пажадаць яму знайсці сябе у сённяшніх рэаліях. Безумоўна, таксама жадаю яму сямейнага ладу.
  • Берасць
    14.07.2025
    Павага!
  • даведка
    14.07.2025
    Одна дорога ему на Белсат....

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай6

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп напісаў, што з нецярпеннем чакае Лукашэнку ў ЗША18

Прыдумалі яшчэ адзін спосаб выявіць адбіткі пальцаў на месцы злачынства

Каля самалёта Трампа праляцеў невядомы дрон2

Дзяўчына выйграла суд па справе аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google хочуць аштрафаваць за тое, як пабудаваныя іх платформы2

Мадура перадаў пасланне з амерыканскай турмы

Украінскія вайскоўцы для барацьбы з расійскімі дронамі выкарыстоўваюць сеткамёты2

Пратасевіч падзяліўся, колькі грошай яму трэба на вяселле17

У Расіі сёння некаторыя выйшлі пратэставаць супраць блакіровак інтэрнэту5

Ці можа настаўнік ігнараваць паведамленні ў бацькоўскім чаце?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай6

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць