Грамадства4040

Начальнік міліцыі Мінска: Уся мінская міліцыя супраць гвалту

«Мы ўсяго толькі спыняем супрацьпраўныя дзеянні, — заявіў начальнік мінскай міліцыі Іван Кубракоў. — Калі грамадзяне перастануць выходзіць на вуліцы і парушаць закон, «тады не будзе ні прымянення фізічнай сілы, ні падстаў для прымянення спецсродкаў».

Прыкладна 50-60% затрыманых падчас вулічных акцый «правакатараў» раней ужо былі судзімыя. Такія лічбы ў праграме «Маркаў. Нічога асабістага» на АНТ прывёў Іван Кубракоў.

Фота Надзеі Бужан

«Калі казаць пра агульную колькасць затрыманых за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, то раней судзімых дзесьці 15%. Калі казаць пра тую групу, якая правакуе і здзяйсняе злачынствы, то іх дзесьці 50-60%», — адзначыў Іван Кубракоў.

Начальнік сталічнай міліцыі таксама запэўнівае, што некаторыя затрыманыя прызнаюцца ў атрыманні грошай за ўдзел у акцыі.

«Але канкрэтыку я цяпер сказаць не магу, таму што ідзе расследаванне, праверка некаторай інфармацыі. Але такія факты, што гэтыя пратэсты аплачваюцца, сапраўды ёсць», — заявіў Іван Кубракоў.

«Недзяржаўныя СМІ, тэлеграм-каналы паведамляюць толькі тое, што ім выгадна, спрабуюць прадставіць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў той сілай, якая праяўляе жорсткасць пэўную і гэтак далей», — сказаў Кубракоў.

Кубракоў адзначыў: «Дык вось, я хачу з упэўненасцю сказаць, усе органы ўнутраных спраў, уся мінская міліцыя супраць гвалту. Мы ўсяго толькі спыняем супрацьпраўныя дзеянні».

Начальнік мінскай міліцыі заявіў, што калі грамадзяне перастануць выходзіць на вуліцы і парушаць закон, «тады не будзе ні прымянення фізічнай сілы, ні падстаў для прымянення спецсродкаў».

Пратэсты ў Беларусі пачаліся пасля выбараў 9 жніўня, якія многія лічаць татальна сфальсіфікаванымі. Людзі лічаць супрацоўнікаў міліцыі датычнымі да фальсіфікацый, таму што менавіта яны выдалялі і затрымлівалі незалежных назіральнікаў, а таксама жорстка разганялі людзей, якія чакалі вынікаў падліку галасоў ля выбарчых участкаў. Менавіта пасля гэтага людзі масава выйшлі на вуліцы.

Пратэсты сталі асабліва масавымі, на вуліцы сталі выходзіць сотні тысяч людзей, пасля таго як чатыры дэманстранты загінулі і з'явіліся сотні сведчанняў пра зверскае збіццё людзей у аўтазаках, РУУСах і на Акрэсціна.

Каментары40

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры3

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках2

У Слонімскім раёне да вядомай валанцёркі чыноўнікі без папярэджання прыйшлі палічыць сабак, якіх яна ўтрымлівае за ўласны кошт5

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

Еўропа апынулася пад прыцэлам: іранскія ракеты паказалі нечаканую далёкасць19

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл2

У ізраільскіх Арадзе і Дзімоне — каля 200 пацярпелых у выніку трапляння іранскіх ракет10

Сёння ў Хатыні было ўсё кіраўніцтва. Лукашэнка не паехаў ФОТЫ29

Кацярына Андрэева: Адчуваю сябе дыназаўрам альбо іншапланецянінам, які зваліўся з Месяца на Зямлю і цяпер проста вучыцца хадзіць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры3

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць