Новая палітычная партыя «Саюз» можа з'явіцца ў Беларусі да канца года, паведамляе АНТ.
Новы рух вырасце з Грамадзянскай ініцыятывы «Саюз», якая ўжо пяць гадоў аб'ядноўвае грамадзян, якія выступаюць за інтэграцыю Беларусі і Расіі, паведамляе тэлеканал.
У сюжэце далі слова Сяргею Лушчу, сустаршыні Грамадзянскай ініцыятывы «Саюз».
У партыі ўжо вызначыліся з праграмнымі палажэннямі. Напрыклад, прапануюць працягнуць адпачынак па доглядзе за дзіцём да чатырох гадоў, выдаваць крэдыты на жыллё пад 2%, устанавіць 7-гадзінны працоўны дзень і выхад на пенсію ў 55 гадоў.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары