Грамадства1010

«Даскакаліся. У вас на вокнах аркушы белай паперы!» Звольнены выкладчык Вайсковай акадэміі

Віталь Чырвінскі працаваў старшым выкладчыкам кафедры тактыкі, выкладаў ваенную гісторыю. Ён таксама аўтар гістарычных кніг «Беларусь у войнах. Асобы і падзеі», «Беларусь у войнах Расійскай імперыі. Асобы і падзеі».

Але 29 кастрычніка выкладчыцкая кар’ера Чырвінскага скончылася. Ён кажа, што пасля 7 гадоў працы вымушаны быў напісаць заяву на звальненне па пагадненні бакоў. Прычынай стала яго грамадзянская пазіцыя.

«Ціснулі на мяне даўно. Яшчэ два гады таму, калі я даў патрыятычнае інтэрв’ю на «Радыё Свабода», мяне пазбавілі прэміі аж на год і пачалі прыглядацца. А цяпер прычапіліся да таго, што быў на пікеце Ціханоўскай, — расказаў «Нашай Ніве» Віталь Чырвінскі. — Я быў у адпачынку ў жніўні і разам з жонкай завіталі на вялікі пікет Ціханоўскай, што быў на плошчы Бангалор. Дазволенае мерапрыемства!

Але ж пасля мне тэлефануе загадчык кафедры, кажа: «Вас там бачылі. Глядзіце там, неяк давайце асцярожна».

Ну і калі я пасля выйшаў на працу, былі размовы, што мяне гатовыя звольніць. Ужо рыхтаваўся сыходзіць, але працэс спыніўся. Я не ведаю чаму, мяркую, што хтосьці «наверсе» быў супраць мяне, але і быў той, хто абараняў».

У верасні, згадвае Чырвінскі, ён меў размову з вышэйшым кіраўніцтвам Акадэміі. Кажа, яму зноў выгаворвалі за той жнівеньскі пікет Ціханоўскай. Выкладчык кажа, што рыхтаваўся да звальнення, але далі адбой, маўляў, працуйце далей.

«Але ў канцы верасня званок з Акадэміі: прыходзьце, ёсць праблемы. Сказалі, што на мяне заява ад суседзяў за тое, што я нібыта на балконе крычаў «Жыве Беларусь!». Я гэтага не рабіў. Але зразумеў, што мяне ўжо відавочна звольняць. Але ж — зноў адбой, — кажа Чырвінскі.

— Прайшло яшчэ два тыдні. І знянацку выклікае начальства і кажуць: усё, даскакаліся. Пытаюся: Што здарылася? На вокнах у вас аркушы белай паперы, адказваюць.

Адказваю, гэта квадратныя сняжынкі, як іх называе мая жонка,.

Ну і ўжо працаваць у такой сітуацыі было немагчыма. Я напісаў заяву. Мяне выклікаў намеснік па ідэалогіі, пытаўся: «Ці не ціснулі на вас?» Кажу: «Ціснулі, канечне» — «Рукі ж не выкручвалі?» — «Не, да гэтага не дайшло» — «Што ж, вы ж самі ўсё разумееце».

Нядаўна ў жыцці Чырвінскага здарылася яшчэ адна дзіўная сітуацыя.

«Сястра ў хаце матулі вывесіла сцяг у акне. А 4-й раніцы ўсе прачнуліся, бо шкло пасыпалася. Нехта прабіў шыбу, ці то камень кінулі ці з рагаткі, цэлілі ў сцяг дакладна. У выніку мясцовыя людзі падключыліся і шкло ўставілі. Цяпер павесілі ўтрая большы сцяг у тым жа акне».

Цяпер, кажа Віталь Чырвінскі, ён у нязвыклым для сябе стане беспрацоўнага. Прапаноў працы пакуль няма, але словы падтрымкі людзі ўжо пішуць.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ7

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты12

Беларуская музыкантка трапіла на гістарычны фестываль у Польшчы — і цяпер шые касцюмы розных эпох

У Мінску пачнуць вырошчваць жоўтыя і шакаладныя таматы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ7

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць