У Расіі паабяцалі дапамагчы Арменіі, калі вайна перакінецца на яе тэрыторыю
Масква дасць Ерэвану ўсю неабходную дапамогу ў адпаведнасці з Дамовай аб сяброўстве, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе паміж дзвюма краінамі, калі сутычкі будуць перанесеныя непасрэдна на тэрыторыю Арменіі. Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС РФ.
Раней прэм'ер-міністр Арменіі Пашынян звярнуўся да прэзідэнта РФ Пуціна з просьбай пачаць кансультацыі з мэтай вызначэння віду і аб'ёму дапамогі, якую РФ можа даць Арменіі для забеспячэння яе бяспекі.
Расія зноў заклікалі бакі нагорнакарабахскага канфлікту да неадкладнага спынення агню, дээскалацыі напружанасці і вяртання да перамоваў.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары