Грамадства

Лукашэнка прызначыў адказных за каранавірус у рэгіёнах. У Мінску — Качанава і Піневіч 

president.gov.by

Падчас нарады па эпідэміялагічнай абстаноўцы Лукашэнка даручыў арганізаваць рэгіянальныя штабы па рэагаванні на сітуацыю з COVID-19, паведамляе прэс-служба.

— У перыяд вясновай хвалі каранавіруса мы зрабілі стаўку на мясцовыя ўлады як на апорныя цэнтры прыняцця аператыўных рашэнняў. І гэтая практыка даказала сваю эфектыўнасць. Сёння складваецца падобная сітуацыя. Таму нам варта на працягу аднаго-двух дзён арганізаваць рэгіянальныя штабы, — сказаў ён.

Паводле яго слоў, персанальную адказнасць за працу гэтых рэгіянальных штабоў і вынікі павінны несці губернатары і памочнікі прэзідэнта. Дапамагаць ім будуць лепшыя дактары-інфекцыяністы, прадстаўнікі медыцынскай навукі, іншыя спецыялісты.

Ён пералічыў, хто будзе адказваць за кожны з рэгіёнаў.

За Брэсцкую і Гродзенскую вобласці адказвае старшыня Гродзенскага аблвыканкама і былы міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. У дапамогу Уладзіміру Караніку вызначаны — галоўны доктар Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы Аляксандр Карпіцкі і рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Алена Краткова.

Адказваць за працу ў Віцебскай вобласці будуць рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Анатоль Шчасны, загадчык кафедры інфекцыйных хвароб гэтага ўніверсітэта Валерый Сямёнаў і галоўны доктар Віцебскай абласной клінічнай інфекцыйнай бальніцы Таццяна Кавалёва.

У Гомельскай вобласці — рэктар Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Ігар Стома.

У Магілёўскай вобласці адказнымі за працу з COVID-19 вызначаны член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, доктар медыцынскіх навук, прафесар, заслужаны лекар Беларусі Алег Суконка і намеснік галоўнага доктара Магілёўскай інфекцыйнай бальніцы №1 Ірына Бас.

У Мінскай вобласці — памочнік прэзідэнта і доктар з адукацыі Аляксандр Косінец, галоўны дзяржаўны санітарны доктар-намеснік міністра аховы здароўя Аляксандр Тарасенка і прафесар кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ Дзмітрый Данілаў. Ім у дапамогу — галоўны лекар Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Упраўлення справамі прэзідэнта Ірына Абельская.

За Мінск адказваюць старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава і в. а. міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Групу экспертаў, якія будуць кансультаваць усе рэгіёны, сфармуе і ўзначаліць загадчык кафедры інфекцыйных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Ігар Карпаў, які мае ганаровае званне «Народны доктар Беларусі».

Каментары

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў76

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы пачаўся суд над бандай наркагандляроў, якіх расійскія спецслужбы наймалі для дыверсій. Сярод абвінавачаных трое беларусаў5

Месцамі да +13°С. Надвор'е на апошнія дні зімы2

Lamborghini адмяняе выпуск свайго першага электрамабіля: зусім няма попыту

Ліндсі Вон расказала, як яе нагу выратавалі ад ампутацыі

«Не мае значэння, ідзе гаворка пра Кіеў ці Валдай». Буданаў выказаўся супраць удараў па «палітычных цэнтрах»5

Заснавальніца Gutenberg: Калі прыйшла навіна пра смерць Цымберава, многія забылі пра асцярожнасць і раскрыліся8

Біл Гейтс прызнаўся ў шлюбных здрадах з расіянкамі і ў тым, што Эпштэйн яго гэтым шантажаваў13

Апошняя прадстаўніца Беларусі на «Еўрабачанні» спрабуе прадаць праз аўкцыён старыя джынсы7

Пасол Украіны паведаміла пра патрабаванне ЗША не наносіць удары па нафтавым тэрмінале ў Новарасійску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў76

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць