Грамадства

У Гродне 16-гадовага студэнта аштрафавалі за ўдзел у акцыі пратэсту і паставілі на ўлік у міліцыю

Ілюстрацыйнае фота з 6 верасня, hrodna.life

На камісіі па справах непаўналетніх 5 лістапада 16-гадовага студэнта Гродзенскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа Кірыла Кетурку аштрафавалі на 10 базавых велічынь (270 рублёў), піша hrodna.life.

Кірыла затрымалі падчас мірнага маршу 6 верасня на праспекце Янкі Купалы. Па законе, яго павінны былі неадкладна перадаць бацькам, кажуць праваабаронцы. Але сілавікі адвялі яго ў аўтазак, даставілі ў Кастрычніцкі РАУС, праверылі тэлеграм у тэлефоне і склалі пратакол за парушэнне парадку правядзення масавых акцый.

Па рашэнні камісіі 5 лістапада Кірыла паставілі на ўлік у міліцыю на год. Па яго словах, гэта не моцна ўплывае на яго жыццё. «Проста адзін год установы адукацыі павінны прапаноўваць занятасць на лета, дадатковыя заняткі», — распавёў ён Hrodna.life.

Са слоў Кірыла, каб даказаць правапарушэнне, на камісіі цытавалі тэкст Hrodna.life.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Спіс пунктаў выдачы шуфляў, каб дапамагчы камунальнікам чысціць дарогі і тратуары4

Сіноптыкі памянялі чырвоны на аранжавы ўзровень небяспекі

Беларус зрабіў лыжню на плошчы Перамогі ў самым цэнтры Мінска4

Вышыня снежнага покрыва складае ўжо да 40 см

Гарачую лінію адкрылі ў Мінску для тых, хто мае патрэбу ў дапамозе

Блогер Арцём Рыбакін з жонкай Таіс зноў пераехалі — цяпер у Дубай5

У Мінскім раёне адмянілі заняткі для некаторых вучняў

У мінскім метро скарочаныя інтэрвалы1

Мінабароны РФ пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць