Грамадства

На заснавальніка руху «Дзея» завялі дзве крымінальныя справы. Адна з іх — за ўзлом сістэмы Мінгарвыканкама

На заснавальніка руху «Дзея» завялі дзве крымінальныя справы. Адна з іх — за ўзлом сістэмы Мінгарвыканкама, паведамляе spring96.org.

Затрыманага 3 лістапада заснавальніка і сябра рады грамадскага руху «Дзея» Кіма Самусенку падазраюць ва ўзломе камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама (ч. 2 арт. 349 КК) і дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, у Мінску з 9 жніўня (ч. 1 арт. 342 КК). Праз два дні быў затрыманы і брат Кіма — Аляксей.

Кіма Самусенку затрымалі 3 лістапада дома пасля вобшукаў у яго дома і ў доме ягонай маці. Пасля вобшука, які, паводле праваабаронцаў, суправаджаўся стрэламі ў доме і прымяненнем фізічнай сілы, забралі ўсю тэхніку Кіма і ягонай жонкі, зарэгістраваную паляўнічую зброю, грошы, бчб-сцяг, сцяг Украіны, украінскі пашпарт жонкі і іншае.

Родным паведамілі, што мужчына затрыманы на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса (Несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі). Яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна, дзе ён знаходзіцца і цяпер.

Праз два дні пасля пасля затрымання Кіма Самусенкі Следчы камітэт паведаміў, што ён і яго знаёмы датычныя да ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама.

«Паводле звестак следства, уначы 3 лістапада 34-гадовы мужчына, знаходзячыся на тэхнічным паверсе будынка на вуліцы Прытыцкага ў Мінску, дзейнічаючы з неўстаноўленымі асобамі, з асабістай зацікаўленасці, з дапамогай камп'ютарнай тэхнікі шляхам парушэння сістэмы абароны ажыццявіў несанкцыянаваны доступ да інфармацыі, якая захоўваецца ў камп'ютарнай сетцы Мінскага гарадскога выканкама», — заявілі ў ведамстве.

Пазней, як гаворыцца ў паведамленні СК, быў затрыманы яго знаёмы, датычны да ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама. Гаворка ідзе пра заснавальніка «Дзеі» Кіма Самусенку:

Скрыншот з відэа СК. Меркавана на ім Кім Самусенка

«Па даручэнні следчага па месцы жыхарства затрыманага, 31-гадовага мінчаніна, супрацоўнікамі міліцыі праведзены вобшук, у ходзе якога выяўлены шэраг рэчавых доказаў, у тым ліку агнястрэльная зброя, боепрыпасы, бронекамізэлькі, каскі, мячы, радыёстанцыі і ўлёткі з заклікамі да страйку».

Пры гэтым, як паведамлялі адразу родныя Кіма, вынятая зброя з кватэры Кіма з'яўляецца зарэгістраванай, а на бронекамізэльку ніякі дазвол не трэба.

Вядома, што па гэтай справе затрыманыя Іван Андрушойць і Аляксандр Хацкевіч. Вядома, што Іван Андрушойць знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. Але больш падрабязнай інфармацыі пра затрыманых пакуль няма.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі6

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Усе навіны →
Усе навіны

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

У Мінску прайшоў «Жаночы забег»5

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў4

Цікавыя новыя захапленні выбрала сабе Святлана Ціханоўская12

Упершыню ў Беларусі стварылі вялікую металічную пралётную канструкцыю3

Мікалай I забараніў ужываць назвы Літва і Беларусь? Гэта савецкі міф40

«Проста ім не спадабалася яе карціна». Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання мастачкі Людмілы Шчамялёвай2

У Мінску прадаюць мікракватэру ў 18 квадратаў. Стартавая цана — 19 500 даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі6

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць