Улада

Падарунак ад КДБ

Гомельскім актывістам апазіцыі КДБ вярнуў камп’ютэры, канфіскаваныя ў 2007 г. Мала таго, усталяваў файлы са статутам, анкетай, памяткамі арганізацыі «Малады фронт».

Актывістам гомельскай кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сіл 11 мая Упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці вярнула шэсць камп’ютэраў, канфіскаваных падчас вобыску ў кастрычніку 2007 года.

Як паведаміў БелаПАН старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў, не ўся аргтэхніка, якую вярнулі спецслужбы, была ў спраўным стане. «З майго камп’ютэра знікла сістэмная карта,

але разам з тым з’явіліся файлы, якіх да вобыску і канфіскацыі тэхнікі не было, — статут, анкета, памяткі арганізацыі «Малады фронт», яшчэ ў прыдачу і восем вірусаў», — адзначыў лідэр абласной арганізацыі.

Ён выказаў здагадку, што дакументы, якія тычацца дзейнасці міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія), былі змешчаны кімсьці ў камп’ютэр наўмысна, каб неяк апраўдаць той факт, што ва ўпраўленні КДБ аргтэхніка знаходзілася паўтара года. Яна была канфіскавана на падставе таго, што з’яўляецца рэчавым доказам па крымінальнай справе ў дачыненні да незарэгістраванай арганізацыі. «Верагодна, супрацоўнікі спецслужбаў самі не ведалі, ці спатрэбяцца ім у будучым камп’ютэры як рэчдоказы і супраць каго — на ўсякі выпадак хтосьці пазначыў файлы з дакументамі», — лічыць Палякоў.

Вобыск і канфіскацыя аргтэхнікі адбыліся ў офісе абласной арганізацыі АГП у кастрычніку 2007 года. Супрацоўнікі КДБ растлумачылі свае дзеянні правядзеннем аператыўных мерапрыемстваў па крымінальнай справе ў дачыненні да членаў незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт». У той час падазронымі ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі былі маладзёжныя актывісты з Гомеля і Жлобіна Андрэй Цянюта і Кірыл Атаманчык. Крымінальная справа ў дачыненні да Цянюты была спынена, лёс крымінальнай справы ў дачыненні да Атаманчыка невядомы. Нядаўна ён звярнуўся ва Упраўленне КДБ з патрабаваннем спыніць крымінальны пераслед у адносінах да яго.

Алена Германовіч, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!3

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Усе навіны →
Усе навіны

Шэсць чалавек загінулі на пажары ў аўтобусе ў Швейцарыі1

Колькасць салодкага ў раннім дзяцінстве істотна ўплывае на здароўе ў дарослым жыцці2

ЗША просяць Ізраіль спыніць удары па энергетычнай інфраструктуры Ірана. На гэта ёсць тры прычыны7

У Малайзіі мужчына мае ажно 42 зубы. Гэта сусветны рэкорд1

Пад Мінскам для адпачынку здаюць трохпавярховую вежу

«Пытанне ў выхаванні моладзі». Міністр гандлю патлумачыў, чаму беларуская прадукцыя не вытрымлівае канкурэнцыі на ўнутраным рынку11

Расійскія агуркі ў крамах каштуюць ужо танней за беларускія

Амерыканская разведка даведалася пра пачатак мінавання Армузскага праліва5

Ва Украіне паказалі, як ударылі па заводзе «Крэмній Эл» у Бранску ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!3

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць